2010-05-03 13:02:58

Сустрэча Бэнэдыкта 16 з хворымі


Апошнім пунктам візіту Папы ў Турын была сустрэча з хворымі ў цэнтры , які заснаваў Святы Котоленго. “Наша сустрэча,- сказаў Папа да хворых,- добра ўпісваецца ў праграму пілігрымкі да святой Плашчаніцы. У ёй мы можам адчытаць ўвесь трагедыю цярпення, і ў святле Уваскрасення Хрыста, поўнае значэнне, якое мае цярпенне для адкуплення свету”.
“Не адчувайце сябе выключанымі з лёсу свету, але буддзе каштоўнымі элементамі цудоўнае мазаікі, якую Бог, як вялікі мастак, стварае дзень за днём, дзякуючы таксама вашаму ўкладу. Хрыстос, які памёр на крыжы, каб нас збавіць; дазволіў сябе ўкрыжаваць, каб з крыжа, гэтага знаку смерці, магло вырасці і заквітнець жыццё ва ўсё пышнасці. Цэнтр ў якім мы сустракаемся з”яўляецца адным са спелых пладоў, якія выраслі з крыжа і ўваскрасення Хрыста. Ён паказвае, што цярпенне, зло і смерць не маюць апошняга слова, бо са смерці можна ўстаць да жыцця”.


Сустрэча з хворымі была апошнім пунктам візіту Папы Бэнэдыкта 16 ў Турын. Позным вечарам у нядзелю 2-га мая Папа вярнуўся ў Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.