2010-05-03 12:59:58

З Хрыстом усё магчыма-- сустрэча Святога Айца з моладдзю



Яшчэ ў нядзелю 2-га травеня, пасля абеду, Бэнэдыкт 16 сустрэўся на Плошчы Святога Кароля ў Турыне з моладдзю
У сваім разважанні Папа спаслаўся да сустрэчы Хрыста з багатым юнаком, які звярнуўся да Яго з пытаннем: “Што я маю зрабіць, каб асягнуць жыццё вечнае”.
Гаворачы аб багаццях, якія меў малады чалавек з Евангелля, Святы Айцец падкрэсліў, што сапраўдным скарбам з”яўляецца любоў. Любові трэба, аднак, навучыцца ад Хрыста, ў вачах Якога мы адкрываем, што Бог нас любіць і хоча быць побач нас.
“У сустрэчы з Хрыстом і ва ўзаемнай любові мы зазнаем жыцця самога Бога,- сказаў Пантыфік да моладзі,- Чалавека, істоту смяротную і абмежаваную, не можа сустрэць нічога большага чым удзел у Боскім жыцці любові. Сённяшні культурны кантэкст не спрыяе аднак глыбокім і шчырым міжчалавечым адносінам, але, наадварот, схіляе да закрыцця ў самым сабе, ў індывідуалізме, і дазваляе, каб валадарыў над намі прысутны у нас эгаізм. Аднак жа сэрца маладога чалавека са сваёй натуры ёсць уражлівае на сапраўдную любоў. Такім чынам я з вялікім даверам звяртаюся да вас ,- сказаў Папа да моладзі,-і гавару вам: што гэта не так проста змяніць сваё жыццё ў нешта прыгожае і вялікае. Гэта вельмі цяжка, але з Хрыстом ўсё магчыма”.
На заканчэнне Папа нагадаў маладым людзям бласлаўлёнага Перджорджо Фрассаті, які таксама паходзіў з іхняга гораду. “Жыць, а не гібець”- гаварыў ваш Нябесны заступнік. Так як ён, мейце адвагу выбраць у вашым жыцці тое, што істотнае”,- звярнуўся Папа да моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.