2010-05-02 13:20:27

Багародзічная малітва вялікоднага перыяду "Каралева Неба" ў Турыне



Затым Папа а поўдні, адгаварыў багародзічную малітву вялікоднага перыяду “Каралева Неба”. У сваёй прамове да вернікаў Бэнэдыкт 16 сказаў:
RealAudioMP3
Звернемся ў малітве да Найсвятой Марыі, якая ў Турыне абажаецца як Маці Божая Суцяшэння. Ёй даручаю гэты горад і ўсіх, хто там жыве.
Дзево Марыя, Ты, што бачыла Хрыста нованароджанага, Які быў спавіты ў пялёнках, ляжаў ў яслях. Ты бачыла Езуса, які памёр, быў зняты з Крыжа, быў абвінуты ў прасціну і Якога панеслі ў магілу. Унутры Марыі выяўляецца вобраз яе Замучанага Сына. Але гэтая выява была пазней пераўтворана святлом Уваскрасення Хрыста. Такім чынам, у сэрцы Марыі збераглася таямніца твару Хрыста, таямніца смерці і славы. Ад Яе мы заўсёды можам навучыцца глядзець на Хрыста вачыма любові і веры, прызнаючы ў гэтым чалавечым твары Твар Бога.
Найсвятой Багародзіцы даручаю з падзякай тых,- сказаў Папа,- хто працаваў дзеля майго гэтага візіту ў Турын, як таксама тых, што працавалі дзеля выстаўлення для вернікаў Плашчаніцы. Малюся за іх ды каб гэтыя падзеі сталі прычынаю глыбокага духоўнага абнаўлення.








All the contents on this site are copyrighted ©.