2010-05-01 17:46:00

Баку: міжрэлігійная сустрэча на вярхах за дыялог з палітыкамі


“Рэлігійныя кіраўнікі могуць унесці важны ўклад у вырашэнні сусветных эканамічных і сацыяных праблем, як на міжнародным узроўні так і ў сваёй ўласнай краіне і ў грамадстве”. Гэтыя словы мы чытаем у канчатковым пасланні Сусветнага міжрэлігійнага саміту, які закончыўся ў сталіцы Азэрбайджана. Бакі, якія падпісалі дакумант-а гэта былі кіраўнікі хрысціянскіх, мусульманскіх, гэбрэйскіх, буддыскіх і індуісцкіх супольнасцей з 32-х краін - падтрымалі ініцыятывы міжнародных арганізацый па садзейнічанні дыялогу паміж прадстаўнікамі рэлігіі і палітыкі. Як прыклад яны палічылі вопыт ЮНЭСКА “Мір і дыялог культур”.Удзельнікі міжрэлігійнага саміту перакананыя ў тым, што дыялог з сусветнай супольнасцю будзе спрыяць пераадоленню негатыўных наступстваў глабалізацыі. Справа ідзе пра павышэнне па ўсім свеце палітычнага, эканамічнага і прававога парадку. Бакі, якія падпісалі пасланне заклікаюць да супрацоўніцтва паміж рэлігіямі на ўсіх узроўнях. Сярод пагроз сучаснага свету пералічваюць убоства, сацыяльную няроўнасць, гандаль наркотыкамі, тэрарызм, узброенныя канфлікты, экалагічныя праблемы. Яны уключаюць сюды таксама спіханне рэлігіі на абочыну грамадскага жыцця. “Адказнасць за будучыню свету наказвае нам разам абвяшчаць недапушчальнасць кампрамісаў ў выбары паміж грахом і дабрачыннасцю, супрацьпастаўляючыся эгаізму, прагнасці ці нянавісці”,- гаворыцца ў дакуманце.
На Сусветным саміце ў Баку Апостальскую Сталіцу прадстаўляў кардынал Жан Луі Торан, старшыня Папскай Рады па міжрэлігійным дыялогу. Сярод рэлігійных кіраўнікоў былі там, між іншым, Патрыярх Масквы Кірыл і Патрыярх Армэніі Карэкін ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.