2010-04-30 13:50:13

Вярона (Італія). Феномен «хрысціянафабіі» - нянавісці да хрысціянаў абмяркоўвалі ўдзельнікі нарады «Пераслед хрысціян: забытая драма».


200 мільёнаў хрысціян церпяць сёння за сваю веру . На жаль, размова ідзе не пра абстрактныя меркаванні, а пра суроваую рэчаіснасць: хрысціян па-ранейшаму пераследуюць ў многіх частках зямнога шара. Гэта адбываецца, у прыватнасці, у Індыі, у штаце Орыса, ў іракскім Масуле, а таксама ў Егіпце, Турцыі і Саудаўскай Аравіі. Падзвяргаць хрысціянаў ганенням схільныя і ў камуністычных дзяржавах - Кітаі, В'етнаме і Лаосе, - але таксама і там, дзе хрысціяне ўдзельнічаюць у барацьбе з наркагандлем, напрыклад, у Мексіцы і Калумбіі.
Адпраўным пунктам дыскусіі паслужыла новая кніга французскага пісьменніка Рэнэ Гіттона: «Хрыціянафабія: новае ганенне». Аўтар - лаўрэат французскай прэміі Лігі правоў чалавека. Кніга ахоплівае не толькі выпадкі відавочных і жорсткіх пераследаў, але і абыякавасць Захаду да праблемы. Была на нарадзе прадстаўлена яшчэ адна кніга: «Вайна супраць хрысціян. Пераслед і дыскрымінацыя хрысьціянаў у сьвеце .Яе аўтар - дэпутат Еўрапарламента Марыё Маўр,які навукова засведчыў, што расце непрыязнасьць да хрысціянскіх абшчынаў ў Пакістане, Іраку, Індыі і Кітаі.
Гэтай тэме сталую ўвагу надае Папа Бэнэдыкт XVI, які не раз заклікаў да мабілізацыі сумлення ў абарону «новых пераследаваных».









All the contents on this site are copyrighted ©.