2010-04-29 14:12:30

У прыгарадзе Мадрыда 85гадовы Хуста Гальега Марцінэс за 40 гадоў практычна скончыў самастойнае будаўніцтва сабора ў гонар Дзевы Марыі, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на The Times.



На працягу дзесяцігоддзяў ніхто не звяртаў увагі на мужчыну, які збіраў цэглу, да тых часоў, пакуль задумка Хуста Гальега не пачала набываць форму. Сабор былога манаха мае вышыню ў 60 метраў, яго блакітны купал дамінуе над наваколлем. «Я просты чалавек, але я спадзяюся, што людзі будуць прыходзіць сюды маліцца і ўсведамляць, што гэта цудоўнае і ўнікальнае месца», — заявіў Гальега.








All the contents on this site are copyrighted ©.