2010-04-29 15:29:34

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над апiсаньнем урачыстага ўезду Езуса ў Ерузалiм.

Тэст аб уездзе Пана ў Ерузалiм, якi апiсвае эвангелiста Марк падаецца больш раньнiм у параўнаньнi з тэкстамi iншых двух сiнаптычных аўтараў : Матэя і Лукi.
У першым вершы з адзiннаццатй главы Эвангельля ад Марка зьмяшчаецца iнфармацыя аб мясцовасьцях, якiя праходзiць Езус з вучнямi на шляху ў Ерузалiм. Аднак першым узгадваецца сам Ерузалiм. Гэта ён надае сэнс усяму апавяданьню. Ён жа мае на ўвазе незвычайнасьць уезда, як з гiстарычнага, гэтак і з лiтаратурнага пункту гледжаньня. Апроч Ерузалiма ўзгадваецца Вiфагiя. Гэта назва ўжываецца толькi ў гэтым месцы Эвангельля, як у Марка, гэтак і ў паралельных месцах iншых Эвангелiстаў - сiноптыкаў. Невядома, дзе знаходзiлася гэтая мясцовасьць, аднак па ўсёй верагоднасьцi, гаворка iдзе аб нейкiм невялiкiм пасяленьнi вакол Ерузалiма, па дарозе, якая вяла з Ерыхону ў Ерузалiм.
Узгадваецца таксама Вiфанiя. Аднак яе назва, вiдаць, дададзена да традыцыйнага апавяданьня пазьней. Вiфанiя знаходзiлася далей ад Ерузалiма, прыкладна на 3 кiламетра ўсходней за яго. На яе тэрыторыi знойдзены намагiльныя надпiсы, якiя сьведчаць, што ў ёй жылi галiлейцы. Узгадваньне гэтай мясцовасьцi можна растлумачыць тым, што Езус часта наведваў яе. Прадпрымалiся намаганьнi растлумачыць зьяўленьне гэтай назвы ў апавяданьнi тым, што Езуса ў апошнiя часы свайго жыцьця часта гасьцiў у Лазара. Трэба заўважыць, што Матэй на ўзгадаў аб Вiфагii, але назваў Вiфанiю. Аднак невядома, цi ён, такiм чынам, не намагаўся паправiць некаторую недакладнасьць у пераказе традыцыi.
Нарэшце, гаворыцца аб Алiўнай гары. Гэтая гара, разьмешчаная насупраць Ерузалiмскай сьвятынi, займае ў юдаiстычнай традыцыi асаблiвае месца. Яна была апошнiм месцам, знаходжаньня Давiда, калi той уцёк ад свайго сына Абесалома. Нядзiўна, што другi Давiд, Езус, месiя, якога чакалi, прыходзiць менавiта з гэтай гары, нагадваючы аб гэтай юдаiстычнай традыцыi, паводле якой Месiя павiнен быў явiцца з усходу: з Алiўнай гары. Нягледзячы на пазiцыю каментатараў, трэба было прызнаць што прыход Езуса з Алiўнай гары тлумачыцца маршрутам, якi ён абраў, накiроўваючыся ў Ерузалiм, што тым ня меньш не пазбаўляе гэты факт тэалагiчнага значэньня.
Давiд усталяваўся на пасадзе і законна перадаў яго Саламону і яго пераеемнiкам, вярнуўшыся з прынiжальных уцёкаў на Алiўную гару. Для пацьверджаньня багаслоўскага значэньня яўленьня Месii з Алiўнай гары прыводзiцца два тэксты Язэпа Флавiя. Яны неадзначны, паколькi ў iх гаворыцца хутчэй аб гiстарычных падзеях, якiя неабходна тлумачыць у месiянскiм значэньнi. Больш пераканаўчымi зьяўляюцца рабiнскiя тэксты, з якiх вынiкае, што вызначальнымi для такога тлумачэньня зьяўляюцца прароцкiя тэксты, у асаблiвасьцi тыя, дзе гаворацца аб яўленьнi самога Ягвэ ў Сьвятым горадзе, пад выглядам воблака. Справядлiва ўзгадваецца таксама тэкст з кнiгi прарока Захарыi, дзе апiсваецца эсхаталагiчнае богазьяўленьне Ягвэ і прадказвецца яўленьне яго з Алiўнай гары.
Такiм чынам, месыянскае значэньне ўезду Езуса ў Ерузалiм, падкрэсьлiваецца ўжо ў самых першых радках апавяданьня, зазначаючы толькi геаграфiчныя арыентыры.
У наступным вершы, з апавяданьня аб уезьдзе ў Ерузалiм, Марк гаворыць аб дасланьнi вучняў, каб яны падрыхтавалi яго. Апiсаньне дасланьня вучняў нагадвае ўсе iншыя апiсаньнi дасланьнi вучняў, якiя мы сустракаем у сiнаптычных Эвангельлях.. Вiдаць у звычае Езуса было дасылаць двух вучняў, гэта значыць двух сьведкаў. У нашым урыўку, Езус загадвае вучням iсьцi ў сяленьне, якое разьмешчана «насупраць iх». Невядома цi мелася на ўвазе Вiфагiя цi Вiфанiя, размешчаныя на супрацьлеглым баку далiны Кедрон.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.