Аб'ява: Y Мінску 26-28мая ў 16 раз пройдуць Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні.
Хто жадае ўзяць удзел у чытаннях, павінен да 30 красавіка 2010 выслаць
на адрас аргкамітэта: заяўку. Яны разгледзяць наступную праграму: Роля хрысціянскага
светапогляду ў фармаванні менталітэту, культуры і формаў дзяржаўнасці беларускай
нацыі. Рэлігійная культура і яе роля ў сучасным грамадстве.Заходнееўрапейскі вопыт
ўключэння рэлігійнай культуры ў сістэму свецкай адукацыі . Узаемадзеянне Царквы і
сістэмы адукацыі ў секулярным грамадстве. Будуць абмеркаваныя й праблемы ўключэння
рэлігійнай культуры ў сістэму свецкай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Плануецца правядзенне
адпаведных тэмату секцый. У заяўцы указаць: прозвішча, імя, імя па бацьку,
пасада і месца працы, навуковая ступень і вучонае званне, тэма даклада, адрас, тэлефон,
e-mail і даслаць тэкст даклада (электронны варыянт і адзін аддрукаваны экземпляр).
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору прадстаўленых дакладаў нa ня больш як 10
старонках. Па выніках будзе зроблена выданне зборніка матэрыялаў. Рабочыя мовы канферэнцыі:
беларуская, руская, немецкая. Адрас аргкамітэта: Рэспубліка Беларусь, 220030 г. Мінск,
пр. Незалежнасці, 24, каб. 302 Інстытут тэалогіі Белдзяржуніверсітэту mail: institut-teologii@tut.by
Сакратар аргкамітэта - Людміла Міхайлаўна Игнатовец Тэл. / факс: (017) 289 1911 61
Телефоны для даведак: (8-29) 7604800 (8-029) 6186517 (8-017) 276465 Алена Юр'еўна
Шымбалева