2010-04-28 14:15:26

У хуткім часе будзе ўтворана Папская рада па справах новай евангелізацыі Захаду



У бліжэйшыя месяцы Бэнэдыкт XVI утворыць новае ватыканскае ведамства, якое будзе займацца новай евангелізацыяй Захаду.
На чале новай Папскай рады стане арцыбіскуп Рыно Фізікелла, які на сённяшні дзень з’яўляецца старшынёй Папскай акадэміі «Pro Vita» і рэктарам Папскага Латэранскага універсітэта ў Рыме. Іерарх па-ранейшаму будзе выконваць функцыю капелана італьянскага парламента.
Плануецца, што рэктарам Папскага Латэранскага універсітэта ў Рыме стане кс. Энрыко даль Ковало SDB, які сёлета праводзіў вялікапосныя рэкалекцыі ў Апостальскай Сталіцы. Кандыдаты на пасаду старшыні Папскай акадэміі «Pro Vita» на сённяшні дзень не вядомы.








All the contents on this site are copyrighted ©.