2010-04-27 12:34:14

Парыж - Чарнобыль. Простае - як ўсё геніальнае - канструктыўнае рашэнне, прынятае французскім бокам для будаўніцтва новага саркафагу над разбураным 4 рэактарам ЧАЭС


Дах над старым бятонным саркафагам, які быў створаны ў экстрэмальных умовах і аплочаны жыццём і здароўем не толькі ліквідатараў, узнімецца цяпер з металу. Будзе прыменены зборны прынцып: паўкола. Значыцца, шмат кольцаў будуць па рэйках нанізвацца па-над пачварна дыхаючым нутром рэактара. Такое рашэнне французскіх інжынераў дасць магчымасць спакойна сканструяваць усе часткі новага прасторнага ангару, які закрые ўсё пад нізам. Яшчэ ў 2007 годзе тагачасны кіраўнік Міністэрства надзвычайных сітуацый Украіны Нестар Шуфрыч паведамиў СМІ, што ў якасці падрадчыка абраная французская кампанія Novarka. Тады сума кантракту ацэньвалася ў 490 мільёнаў еўра і, як сказаў Міністр, здзелку ўхваліла Асацыяцыя краін-донараў Чарнобыльскай АЭС. Я яе ўваходзяць дзяржавы "вялікай васьмёркі", Еўрасаюза і сама Украіна. Між тым, украінская газета "Дело" 23 ліпеня 2007 года паведамляла, што сродкі на правядзенне будаўнічых прац на АЭС тады не былі выдаткаваныя.
А вось паведамленне Итар-Тасс з верасня 2009 году, якое пацвярджаюць гэтымі днямі заходнія СМІ : "Днямі завершаны экспэртныя працы ў справе падрыхтоўкі тэрыторыі для зборкі новага саркафагу тыпу “Арка”, паведаміла дырэкцыя атамнай станцыі. Два гады таму Ўкраіна падпісала кантракт з францускім канцэрнам Novarka на будаўніцтва саркафага над разбураным блокам Чарнобыльскай АЭС. . Будаваць саркафаг пачнуць улетку 2010 году. Прыблізны тэрмін будаўніцтва — 5 гадоў. Саркафаг будзе мець выгляд вялізарнай аркі даўжынёй 257 метраў, шырынёй 150 м, вышынёй 108 м. Тэрмін трываласьці — 100 гадоў." Трэба разумець, што сродкі выдаткаваныя.







All the contents on this site are copyrighted ©.