2010-04-27 14:13:14

Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на аўдыенцыі новага пасла Бэльгіі


Касцёл паважае свабоду тых, хто думае інакш чым ён, але хацеў-бы, каб таксама іншыя паважалі ягонае права да выказвання свайго меркавання,- сказаў Святы Айцец да новага пасла Бэльгіі пры Апостальскай Сталіцы Чарльса Глісляйна. Прыймаючы ад яго вярыцельныя граматы Папа напомніў аб праве да свабоднага абвяшчання Евангелля ў гэтай краіне.
Папа адзначыў, што як і іншыя ўстановы і прыватныя асобы, Касцёл мае права да публічнага выказвання свайго меркавання. У дадзеным выпадку справа разыходзіцца не столькі аб прыватную думку, сколькі аб пасланні, якое Касцёл атрымаў ад Езуса Хрыста. Маючы на мэце супольнае дабро, мы патрабуем толькі магчымасці абвяшчаць гэтае пасланне, нікому не навязваючы яго і шануючы свабоду сумлення ўсіх людзей,- заўважыў Бэнэдыкт 16. Бэльгійны самі змаглі пераканацца аб тым, якія плады дае гэтае пасланне, калі летась быў кананізаваны айцец Дамян дэ Вуэстэр, Апостал пракажоных.
Святы Айцец спаслаўся таксама і да ўнутраных праблемаў краіны. Ён не назваў іх па імені, аднак жа на працягу некалькіх гадоў галоўнай праблемай Бэльгіі становяцца ўсё больш складаныя адносіны паміж франкамоўным поўднем краіны а фламандскаю поўначу. Гэтая менавіта спрэчка з-за моўных пытанняў прывяла да адстаўкі ўрада, які ад 1-га ліпеня гэтага году павінен быў прыняць старшынства ў Еўрапейскім Саюзе. Папа адзначыў, што праблемы Бэльгіі патрабуюць цярплівага пошуку кансенсусу, які грунтуецца не на дыялектыцы, але павазе да праўды і супольнага дабра.
Новы пасол Бэльгіі пры Ватыкане мае 58-м гадоў. Ад 32-х гадоў працуе ў дыпламатычнай службе. У апошні час быў паслом ва Узбэкістане, Армэніі і Грузіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.