Сёння-- 24-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі
26 красавіка 1986 года, адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі —
самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа. У 1 гадзіну 23 хвіліны
на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС, што побач з горадам Прыпяць (Кіеўская вобласць, Украіна),
адбыўся першы цеплавы выбух. Ён зрушыў верхнія блокі атамнага рэактара, прывёў да
яго разгерметызацыі, разбурыў трубы высокага ціску, разгрузачны бок ядзернага апарата,
падсілкавальны адсек і іншае. Затым быў яшчэ адзін цеплавы выбух, які разбурыў дах
рэактарнага аддзялення. Дах машыннай залы быў прабіты жалезабетоннымі абломкамі, і
тут жа ўзнік пажар. У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў
больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі японскага горада Хірасіма ў 1945 годзе. Звыш
70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі . Чарнобыльская катастрофа аказала
ўздзеянне на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля
2 млн. жыхароў Беларусі, у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей. З сельскагаспадарчага
абароту выведзена 2 млн. 64 тыс. квадратных кіламетраў сельгасугоддзяў. Ліквідаваныя
54 калгасы і саўгасы, закрыта 9 заводаў. Радыеактыўнаму забруджанню падвергліся
тэрыторыі, дзе цяпер жывуць больш як 1,4 млн. чалавек, знаходзіцца прыкладна чвэрць
ляснога фонду краіны і 132 радовішчы мінеральна-сыравінных рэсурсаў розных відаў.
Тэрыторыя Беларусі на многія стагоддзі стала зонай экалагічнага бедства.