Кіраўнік Наварасійскай цыганскай аўтаноміі Вячаслаў Асманаў называе варажбу вялікім
грахом.
"Некаторыя раней гадалі, а зараз сталі пабойвацца. Я вяду такую размову, і да многіх
гэтая інфармацыя даходзіць. Людзі, якія звяртаюцца да цыган па варажбу, таксама вельмі
грашаць", - заявіў спадар Асманаў у інтэрв'ю, апублікаваным у газеце "Наварасійскі
працоўны" у Сусветны дзень цыган, які адзначаецца на другі тыдзень красавіка. Ён распавёў,
што, калі да яго жонкі прыходзяць з просьбай пагадаць, яна ўсіх жадаючых адпраўляе
ў Царкву. "Уся праўда там і толькі там!" - кажуць сужонцы. На іх думку , сёння сапраўдных
цыганскіх баронаў ўжо не засталося - у адрозненне ад таго часу, калі Наварасійскімі
цыганамі кіраваў яго дзядзька, таксама Вячаслаў. "Ён быў вельмі сумленны і строгі
... У горадзе ён меў высокі аўтарытэт. Пры ім не было крадзяжу, ніякай вулічнай варажбы.
Цыгане ніколі не куплялі крадзеныя рэчы. Заезджыя цыганы сюды не смелі савацца", -
распавёў кіраўнік Наварасійскай цыганскай аўтаноміі. "Інтэрфакс-Рэлігія"