2010-04-24 11:23:55

У Нядзелю Добрага Пастыра 25-га красавіка пачнецца Тыдзень малітваў за пакліканні



47-ы Сусветны Дзень малітваў за святарскія і законныя пакліканні прыпадае ў нядзелю 25-га красавіка. З гэтай нагоды Папа Бэнэдыкт 16 падрыхтаваў пасланне, азагалоўленае: “Сведчанне ўзбуджае пакліканні”.
“Плён прапаноў адносна пакліканняў залежыць, перад усім, ад ініцыятывы і дзеяння Бога, але--- як гэта пацьвярджае душпастырскае дасведчанне—ёсць падтрымліванае таксама якасцю і багаццем асабістага сведчання тых, якія ўжо адказалі на пакліканне Пана да ўзняцця святарскай паслугі ці да пасвячанага жыцця. Іх сведчанне можа дапамагчы іншым, каб і яны захацелі вялікадушна адказаць на голас Хрыста”,- піша Папа ў сваім пасланні.
Практыку малітваў Касцёла ў намеры пакліканняў да святарскага і законнага жыцця ўвёў ў 1964-м годзе Папа Павал VI. З гэтых часоў адна з нядзеляў вялікоднага перыяду, вядомая як Нядзеля Добрага Пастыра, прысвячаецца малітвам у намеры пакліканняў. Гэты дзень перад Сабароваю рэформаю літургічнага каляндара, прыпадаў на другую Вялікодную Нядзелю, ў цяперашні час гэта 4-я Вялікодная Нядзеля.








All the contents on this site are copyrighted ©.