2010-04-23 15:50:23

Рым. Кардынал Садано: абарона правоў чалавекаі рэлігійнай свабоды - вось "палітыка" Касцёла


«Абарона правоў чалавека і рэлігійнай свабоды ў сучасным кантэксце з’яўляецца цэнтрам дзейнасці Касцёла», — адзначыў кардынал Анджэло Содано. Былы Дзяржаўны сакратар Ватыкана і сённяшні дэкан Калегіі Кардыналаў 22 красавіка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў у галіне палітычных навук у рымскім Універсітэце - Libera Universita' Maria Ss. Assunta ( Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі).
Кардынал Содано падкрэсліў, што палітыка Касцёла кіруецца ўласным правам, зыходзячым з евангельскага метада. Яе ключавымі пунктамі з’яўляюцца распаўсюджванне Евангелля ва ўсім свеце, устанаўленне міру паміж народамі і сцверджанне годнасці кожнай чалавечай асобы. Дэкан Калегіі Кардыналаў нагадаў, што нягледзячы на аніякія ідэалогіі, Касцёл павінен абвяшчаць Евангелле. Па словах іерарха, дзейнасць Касцёла згодная таксама з прынцыпамі, сцверджанымі ва Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека, фундаментам якіх з’яўляецца натуральнае права. Без яго міжнародная грамадскасць не мае магчымасці знайсці і пашыраць ўзаемапаразуменне.











All the contents on this site are copyrighted ©.