2010-04-23 15:49:27

Ватыкан: каляндар найбліжэйшых бэатыфікацый


Папскім ўрад да спраў літургічных цырымоній падаў даты бэатывфікацый ў найбліжэйшых двух месяцах. Дэкрэты Кангрэгацыі Кананізацыйных Спраў, якія тычацца гераічнасці цнотаў і цудаў новых Бласлаўлёных, што прыпісваюцца іхняму заступніцтву былі прынятыя раней.
І так у нядзелю 25-га красавіка, ў рымскай Базыліцы Святога Яна на Латэране будзе ўзняты да хвалы алтароў італьянскі кармэліт, айцец Анджэло Паолі, які памёр у Рыме ў 1720-м годзе, маючы 78-м гадоў.
Таго ж самага дня ў Барселоне, Гішпанія, адбудзецца бэатыфікацыя капунцына, айца Хозэ у Солера, які там і памёр у 1871-м годзе. Ён заснаваў Зграмаджанне Законніц Капуцынак Маці Боскага Пастыра.
22-га траўня, ў Вігілію Саслання Святога Духа ( Пяцідзесятніцы) будзе паднесена да хвалы алтароў італьянска Тэрэза Манганелло. Цырымонія адбудзецца на поўдні Італіі ў горадзе Бэнэвэнто. Гэтая францішканская тэрцыярка, памерла ў 1876-м годзе, маючы 27-м гадоў. Яна дала пачатак Зграмаджанню Сясцёр Францішканак Непарочнага Зачацця Марыі.
Праз тыдзень, у Нядзелю Найсвятой Тройцы 30-га мая, ў рымскай Бызыліцы Санта Марыя Маджорэ адбудзецца бэатыфікацыя законніцы Марыі Пярыны дэ Мікэлі. Гэтая італьянская законніца са Зграмаджання Дочак Непарочнага Зачацця, памерла ў 1945-м годзе маючы 55-ць гадоў. За жыцця пашырала славу Святога Аблічча Хрыста.
У чэрвені, побач планаванай на першую нядзелю месяца бэатыфікацыі ксяндза Папелушкі, тыдзень пазней адбудзецца яшчэ адна такая ўрачыстасць. У суботу 12-га чэрвеня ў Яэн, на поўдні Гішпаніі да хвалы адтароў будзе паднесены Мануэль Лозано Гаррыдо. Гэты свецкі чалавек з Каталіцкае Акцыі, пісьменнік і журналіст, ў сваім 51 гадовым жыцці многа пакутаваў. Пацярпелы ад паралічу, пражыў 32-а гады на інвалідскай калясцы, і апошнія 9-ць гадоў свайго жыцця быў сляпым. Памёр у 1971-м годзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.