2010-04-22 13:46:42

З 30 красавіка па 2 мая ў Бабруйску на базе Духоўна-асветніцкага цэнтра пры Свята-Іверскім храме адбудзецца злёт Аб'яднання моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.


Цэнтральнай падзеяй злёту стане начная Боская літургія, якую ўзначаляць архіярэі. Пасля набажэнства, па добрай традыцыі, пройдзе святочная "Aгапа (трапеза ў Ласцы Бога)". Праграма ўключае аглядную экскурсію па Бабруйску з наведваннем мясцовых храмаў і краязнаўчага музея.
Для ўдзелу ў злёце прадстаўнікам праваслаўных моладзевых брацтваў і арганізацый неабходна да 25 красавіка звязацца з аргкамітэтам: адрас электроннай пошты - kafizma@yandex.ru, або па тэлефонах:375 29 '--786 18 64 (МТС); -- 786 18 64 (Velcom). Колькасць месцаў абмежаваная. У працы злёту прымуць удзел: Преосвяшчэнны Серафім, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі; старшыня Аб'яднання моладзі БПЦ, Преосвяшчэнны Арцемій, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі.








All the contents on this site are copyrighted ©.