2010-04-22 13:44:45

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


 Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над апiсаньнем урачыстага ўезду Езуса ў Ерузалiм.

Апавяданьне аб падрыхтоуцы ўваходу ў Ерузалiм і аб падрыхтоўцы Апошняй вячэры, нават калi і адрозныя па зьместу, - аднолькавыя па спосабу выкладаньня.
Гэта можа сьведчыць аб тым, што, перш чым аб гэтых падзеях было напiсана, аб iх шмат апавядалася і дзеля таго, каб лягчэй было запомнiць быу выкарастаны вельмi просты, але вельмi эфектыўны мнематычны спосаб – падобная пабудова, паўтарэньне аднолькавых элементаў і нават адных і тых жа слоў. Гэты спосаб апiсаньня дадзенай падзеi характэрны не толькi для эвангелiста Марка, але і для iншых сiнаптычных аўтараў. Толькi эвангелiст Ян выкарыстоўвае iншую пабудову. З гэтага можна заключыць, што Матэй і Лука выкарыстоувалi тэкст Марка, без сумнiву запазычаны з больш старажытнай традыцыi, магчыма, нават з апавяданьняў вiдавочцаў, да якiх перш за ўсё трэба залiчыць апостала Пятра.
Асноўным агульным матывам апiсаньня ўваходу Пана ў Ерузалiм для ўсiх эвангелiстаў зьяўляецца месыянскi матыў.
Усе падрабязнасьцi, аб якiх гаворыцца ў апавяданьнях, пранiзаны атмасферай месiянскага чаканьня. Аб гэты сьведчыць, напрыклад, узгадваньне аб Алiўнай гары, якое прыводзiцца ўсiмi эвангелистамi. Менавiта з боку Алiўнай гары павiнен быў явiцца абяцаны Месiя. Узгадваньне жа аб адвязаньнi асьляцi адсылае нас да тэксту з Кнiгi Быцьця, якi як вядома, быў састаўлены як паралельны тэксту з Другой кнiгi Валадарствау, дзе праракуецца будучы Месiя.
Абразаньне алiўных галiнаў і кiданьне iх пад ногi Езуса, паказвае, што яго ўспрымалi як вельмi значную асобу, нават калi сам гэты жэст не мае непасрэднага месiянскага значэньня. Аднак у кантэксьце дадзенай падзеi яго можна тлумачыць у месыянскiм сэнсе. Разглядзiм прапанаваныя тэксты больш падрабязна.
Вось як апiсвае гэту падзею эвангелiст Марк у адзiнаццатай главе свайго Эвангельля: “І калi падыйшлi да Ерузалiму, да Вiфагii і Вiфанi, да гары Алiўнай, Езус дасылае двух вучняў сваiх і кажа iм: пайдзеце ў сяло, што перад вамi, уваходзячы да яго, зараз знойдзеце прывязанага асьлятка, на якога нiхто з людзей не сядаў, адвязаўшы яго прывядзiце. І калi хто скажа вам, што гэта вы робiце ? адказвайце, што ён патрэбны Пану: і зараз пашле яго сюды.
Яны пайшлi і знайшлi асьлятка, прывязанае ля брамы на вулiцы і адвязалi яго. і некаторыя, што там стаялi гаварылi iм: што робiце, на што асьлятка адвязваеце. џны адказалi iм, як загадаў Езус і тыя пусьцiлi яго. І прывялi асьлятка да Езуса і паклалi на яго свае вопраткi, і ён сеў на яго. І многiя пасьцiлалi адзежу сваю на дарозе, а iншыя рэзалi галiны з дрэваў і ўсьцiлалi iм дарогу. І тыя, што йшлi перад iм і за iм крычэлi, мовячы: ”Асанна! Бласлаўлёны, хто прыходзiць у iмя Пана! Бласлаўлена валадарства Айца нашага Давiда, якое йдзе ў iмя Пана !Асанна на вышынi! І ўвайшоў Езус у Ерузалiм, у сьвятыню і агледзеўшы ўсё, выйшаў у Вiфанiю з дванаццацьма, бо час быў позьнi”.
Многiя аўтары, сумняваюцца у адзiнстве гэтага тэксту. Яны лiчаць, што апавяданьне аб набыцьцi асьляцi і аб урачыстым уездзе - гэта адрозныя апавяданьнi. Аднак гэтыя аргументы не вельмi пераканаўчыя, бо тыя, хто адстойвае адзiнства гэтых тэкстаў, справядлiва зьвяртаюць ўвагу на тое, што ў тэксьце адсутнiчаюць асобныя ўступленьнi, і няма рэдактарскiх зьвязак.
Апроч таго апавяданьне аб прыводзе асьляцi не мела бы нiякага сэнсу, калi б не тое, што Езус павiнен быў уехаць на iм у Сьвяты горад.
Тэкст эвангелiста Марка ў параўнаньнi з тэкстамi Матэя і Лукi падаецца больш раньнiм.


Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.