Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 21-га красавіка
Падводзячы вынікі свайго Апостальскага Падарожжа на Мальту з нагоды 1950-й гадавіны
знаходжання на гэтым востраве Апостала Народаў Святога Паўла, Бэнэдыкт 16 падзякаваў
уладам Мальты і вернікам за сардэчны прыём. Прыпомніў сустрэчу з Прэзідэнтам краіны,
з вернікамі, асабліва з моладдзю і з групаю місіянароў у Гроце Святога Паўла ў Рабаце. У
часе Святой Імшы ў горадзе Фларыяна Бэнэдыкт 16 успомніў аб хрысцінякіх каранях Мальты,
аб збераганні рэлігійнае традыцыі і аб спадчыне Святога Паўла як таксама аб адважным
вызнаванні веры. Падкрэсліў уклад тамашняга Касцёла ў місійную дзейнасць ды ў развіццё
культуры і грамадскага жыцця, заахвочваючы жыхароў Мальты да асаблівае шчодрасці і
турботы пра эмігрантаў. У часе набажэнства ў порце Валетта Папа пажадаў моладзі,
каб ставала вучнямі Хрыста, з надзеяю глядзела ў будучыню, дацэньваючы Божыя ўчынкі
стварэння; бараніла чалавечае жыццё, акружаючы з асабліваю пашанаю сужонства і адзінства
сям”і.