2010-04-19 14:24:25

Сафіі Слуцкай вярнулі німб



Нядаўна ў Слуцку на помнік святой Сафіі Слуцкай вярнулі німб. Яшчэ раней на помнік вярнулі памятную шыльду. Зроблена гэта было напярэдадні Дня праведнай святой Сафіі Слуцкай, які адзначаецца 1 красавіка.
Нагадаем, што німб і памятная шыльда з помніка Сафіі Слуцкай, а таксама бронзавыя элементы з помніка маршала Жукава былі скрадзеныя ў пачатку снежня 2009 г. маладымі людзьмі 19 і 15 гадоў. Злачынцаў затрымалі, а скрадзенае вярнулі.







All the contents on this site are copyrighted ©.