2010-04-19 14:19:09

Развітанне з Мальтай


Неадкладна пасьля сустрэчы з моладдзю Папа прыбыў на міжнароднае лётнішча Мальты, дзе адбылася цырымонія развітання з краінай.
У развітальнай прамове Бэнэдыкт 16 сказаў, што Евангелле прапаведванае Святым Паўлам уфармавала духоўную тоеснасць Мальты. Яшчэ раз заклікаў яе жыхароў, каб зберагалі глыбокую свядомасць сваёй тоеснасці і ўздымалі адказнасць, што выплывае з яе і былі вернымі хрысціянскаму пакліканню.
Пантыфік адзначыў, што з “огляду на геаграфічную сітуацыю Мальты ў сэрцы Міжземнага мора, многія імігранты прыбываюць да яе берагоў. Некаторыя з іх уцякаюць перад насіллем і пераследаваннямі, іншыя ў пошуках лепшага жыцця”. Святы Айцец свядомы таго, што не проста прыняць так шмат імігрантаў. Ніякая краіна не можа вырашыць цяжкасцяў, што з гэтым спалучаюцца. Бэнэдыкт 16 спадзяецца, аднак, што дзякуючы сваім хрысціянскім караням і “слаўнай гісторыі даваць гасціннасць замежнікам” Мальта будзе ім дапамагаць.








All the contents on this site are copyrighted ©.