2010-04-19 16:45:48

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Святога Айца Бэнэдыкта XVI з пятай гадавінай Пантыфікату,19 красавіка 2010


«Ваша няспынная карпатлівая праца накіравана на сцвярджэнне хрысціянскіх каштоўнасцяў у грамадстве, пераадольванне галечы і сацыяльнай несправядлівасці, умацаванне супакою ва ўсім свеце. Гэтая дзейнасць цалкам падтрымліваецца Рэспублікай Беларусь», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка адзначыў таксама высокі ўзровень адносінаў паміж Беларуссю і Ватыканам, падтрымку Апостальскай Сталіцай імкнення Беларусі да пашырэння сувязяў з Еўрапейскім саюзам. Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што далейшае плённае развіццё беларуска-ватыканскіх сувязяў адказвае ўзаемным інтарэсам. Паводле матэрыялаў БелТА.







All the contents on this site are copyrighted ©.