2010-04-19 17:24:23

Папа Бэнэдыкт XVI адзначыў пятую гадавіну пантыфікату.


На абедзе, арганізаваным у гонар Папы Рымскага, удзельнічалі 60 кардыналаў на чале з дэканам кардынальскай Калегіі к.Анжэло Содано. Многія здалёк прыбылі да Рыму, каб асабіста выказаць свае цёплыя братэрскія пачуцці Бэнэдыкту XVI . Ад 121 кардынала з цэлага свету прыйшлі тэлеграмы і лісты з віншаваннямі, словамі падтрымкі ў часы новых, дагэтуль невядомых выпрабаванняў для Касцёла. У сваім віншавальным слове кардынал Садана падзякаваў Бенедыкту XVI за яго служэнне Царкве і жыццю па свеце, за шчодрую місію нясення надзеі цэламу чаалветву, за намаганні "каб усе былі адно". У гэтай сувязі Эмінэнцыя Содано прыпомніў экуменічны ўклад чэскага кардынала, айца-езуіта Томаша Шпідліка, паховіны якога адбудуцца ў базіліцы святога Пятра ў Рыме.Сярод многіх ініцыятыў, якія Касцёл па свеце ўзняў для адзначэння 5-годдзя пантыфікату Бенедыкта 16-га, на ініцыятыву Біскупскай Канфярэнцыі Італіі ва ўсіх дыяцэзіях Апенінскага паўвострава прайшоў Малітоўны дзень за Папу Рымскага.







All the contents on this site are copyrighted ©.