2010-04-19 16:59:34

Мінск. У нядзелю у арцыкатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі кардынал Казімір Свёнтэк і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай арцыдыяцэзіі Антоні Дзям’янка стварылі задушную малітву за ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам


18 красавіка 2010 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у памінальнай малітве ў мінскім арцыкатэдральным касцёле. Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва БелТА, у галоўнай каталіцкай святыні Беларусі кіраўнік дзяржавы ўшанаваў памяць ахвяраў авіякатастрофы, ў якой загінуў разам з іншымі кіраўнікамі Польшчы - Прэзідэнт cуседняй краіны Лех Качыньскі. Малітва адбылася каля алтара, дзе ўсталяваны пастамент з партрэтам загінуўшага Прэзідэнта Польшчы і драўляны крыж, перад якім гараць знічы. Аддаючы даніну памяці ахвярам катастрофы, Аляксандр Лукашэнка таксама паставіў зніч каля партрэта. Кардынал Казімір Свёнтэк прамовіў малітву ў інтэнцыі загінуўшых. Іерарх падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за дапамогу, аказаную братняму польскаму народу, і за ўдзел у памінальным набажэнстве.
Больш падрабязна аб гэтым - наша карэспандэнтка Алеся Ўнукоўская. RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.