2010-04-19 14:17:30

Закончылася апостальскае падарожжа Бэнэдыкта 16 на Мальту, Апошні дзень: сустрэча з моладдзю



Было гэта ўжо 14-е падарожжа Святога Айца па-за межы Італіі. Пасля абеду, ў нядзелю 18-га красавіка, як мы інфармавалі ў нашай ўчарашняй праграме, Пантыфік сустрэўся ў порце Валетта з моладдзю. Было прысутных больш за 10-ць тысяч маладых людзей. Выслухаўшы іхніх сведчанняў Папа ў сваёй прамове спаслаўся на досведы Святога Паўла, які, як малады чалавек, паступова прыходзіў да асабістага пазнання Хрыста. Павал- фарысей меў вялікую нянавісць да Касцёла і са злосцю адносіўся да хрысціянаў.
“Чаму пераследуеш мяне? Я Езус, якога ты пераследуеш,- Папа працытаваў Апостальскія Дзеянні,- Сустрэча з Панам поўнасцю перамагае Паўла і глыбока пераменьвае ягонае жыццё. Стаецца вучням, а потым вялікім апосталам і місіянаром. Тут на Мальце, мы ў асаблівы спосаб удзячныя Яму за місіянерскую паслугу прапаведчання Евангелля ў басейне Міжземнага мора. Кожная асабістая сустрэча з Езусам з”яўляецца глыбокім хвалюючым перажываннем любові. Раней, Павал, як сам казаў, з руплівасцю перамагаў Божы Касцёл і намагаўся яго знішчыць. Але нянавісць і злосць поўнасцю змяніла сіла Хрыстовай любові. Да канца жыцця Павал прапаведваў гэтае пасланне любові аж па край зямлі.”,- сказаў Святы Айцец моладзі.
Папа запэўніў маладых людзей, што Бог не адчужае чалавечую слабасць і калецтва. Яны не з”яўляюцца перашкодай для Яго
RealAudioMP3
“Бог любіць кожнага з вас глыбокай, моцнай любоўю, якую цяжка сабе ўявіць. Ён ведае нас з добрага і дрэннага боку. А таму, што нас вельмі любіць, хоча нас ачысціць з нашых правінаў і абдарыць цнотамі так, каб мы цешыліся жыццём у багацці. Калі нешта ў нашым жыцці Яму не падабаецца, не адкідае нас, але заклікае да перамены і большай дасканаласці. Гэта паўтарэнне закліку да Паўла ў яго дарозе ў Дамаск. Бог не абвяргае нікога. Аднак у сваёй вялікай любові Бог заахвочвае нас да перамены і каб мы станавіліся больш дасканалымі”.- сказаў Папа.
Святы Айцец заахвоціў маладых людзей быць адкрытымі на Божае пакліканне. Езус можа выбраць некаторых з іх, каб прысвяціць сябе поўнасцю святарскай паслузе або у пасвячаным жыцці. Жыццё адданае Хрысту дае глыбокую радасць, што паходзіць ад пасвячэння сябе абвяшчанню людзям Божай любові”,- сказаў маладым мальтыйцам Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.