2010-04-18 12:56:15

XIVАпостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 па-за межы Італіі: Мальта


У нядзелю раніцай 18-га красавіка Святы Айцец прыбыў у гарадок Флярыяна, дзе на найбольшай плошчы гэтага востраву Плошчы Гранай, адслужыў Святую Імшу. Удзельнічала на ёй каля 10-ці тысячаў вернікаў.
На пачатку сваёй прамовы Пантыфік падзякаваў як цывільным так і касцельным уладам Мальты за запрасіны наведаць іхнюю краіну. “Многія вандроўнікі спыняліся тут, у ходзей вашай гісторыі. Багацце і разнастайнасць мальтыйскае культуры ёсць знакам таго, што ваш народ атрымаў вялікі прыбытак ад абмену таварамі ды ў даванні гасціннасці падарожнікам, якія прыбывалі сюды плыўшы па моры. Важна адзначыць, што вы здолелі прыняць тое лепшае, што яны вам прапанавалі- сказаў Бэнэдыкт 16.
RealAudioMP3
Не ўсё тое, што свет сёння прапануе, заслугоўвае таго, каб было прынятае мальтыйцамі. Многія намагаюцца пераканаць нас пакінуць нашу веру ў Бога і Яго Касцёл, і выбіраць каштоўнасці і пераканані з якімі мы жывём. Гавораць, што мы не маем патрэбы ў Богу і Касцёле. Калі мы намагаемся верыць ім мы павінны памятаць эпізод з сённяшняга Евангелля, калі рыбакі працавалі ўсю ноч і не злавілі ні адной рыбы. Пазней, калі Езус з”явіўся на беразе, паказаў ім дзе лавіць яны злавілі столькі рыбы, што ледзь выцягнулі з вады. Браты і сёстры,- сказаў Папа,- калі мы будзем спадзявацца на Пана і будзем прытрымлівацца Яго навучання, заўсёды будзем атрымліваць вялікія плады”.
Сённяшняе Евангелле расказвае пра караблекрушэнні Апостала Паўла ля ўзбярэжжа Мальты і аб цёплым прыёме, што праявілі яму жыхары гэтага востраву. Звярніце ўвагу- сказаў Папа да прысутных вернікаў,- што экіпаж судна, каб выжыць вымушаны быў выкінуць груз, абсталяванне лодкі і нават пшаніцу, якая была адзінай крыніцай пражыцця. Павал заклікаў іх толькі спадзявацца на Бога, ў той час лодка была разбітая хвалямі. Таксама і мы павінны пакласці давер толькі ў Яго. Часта думаецца, што сучасная тэхналогія зможа задаволіць усе нашыя жаданні і збавіць нас ад небяспекаў, якія нападаюць на нас. Але гэта не так. У кожным моманце нашага жыцця мы поўнасцю залежым ад Бога. Толькі Ён можа абараніць нас ад зла, толькі Ён можа весці нас сярод жыццёвых бур, да порту, як гэта зрабіў для Паўла і яго таварышаў, што здолелі прыплысці да берагоў Мальты.
Мы ведаем з Евангелля ад Марка прыкметы таго, што суправаджаюць тых, хто ўзлажыў сваю веру ў Езуса: яны будуць браць у рукі змея і гэта не прынясе ім шкоды; будуць ускладаць рукі на хворых і яны будуць аздароўленыя. Гэтыя прыкметы прызналі вашыя продкі, калі Апостал Павал быў сярод іх. Павал быў удастоены бачыць бацьку Публіё, “Протас” востраву, і памаліўшыся, ўсклаў на яго рукі, і збавіў яго ад ліхаманкі. З усіх падарункаў, што былі прынесеныя да берагоў востраву на працягу ўсёй гісторыі вашага народу,- прыпомніў Святы Айцец,- той, што прынёс Апоста Павал быў найвялікшым з усіх і вашай заслугай было тое, што вы яго прынялі неадкладна і збераглі.
На заканчэнне свайго казання Папа звярнуўся з асаблівым словам да святароў, прысутных на Святой Імшы, ў годзе прысвечаным святкаванню вялікага дару святарства. Бэнэдыкт 16 прыпомніў айца Дун Гэрга. “Місія даручана святарам з”яўляецца сапраўды паслугаю радасці, радасці з прысутнасці з Богам, які імкнецца пранікнуць у свет- завершыў сваё казанне Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.