Папа на Мальце. Сваё прывітальнае слова пачаў па-мальтыйску.
« Дазвольце мне заклікаць вас выкарыстаць гістарычную нагоду навыкаў і натуральнай
разнастайнасці для большага ўкладу ва ўзаемаразуменне паміж народамі, культурамі і
рэлігіямі Міжземнамор'я. Бо шмат яшчэ трэба зрабіць для стварэння адносінаў сапраўднага
даверу і плённага дыялогу. Мальта ...мае дыяпазон для таго, каб працягваць руку
дружбы і абапёры ўсім бакам»,- прыгадаў Свяцейшы Айцец . А распачаў са слоў ласкі
і радасці:(голас папы па-мальтыйску):-«Мне дастаўляе вялікае задавальненне сёння быць
тут з вамі на Мальце, -сказаў Папа .- Я прыйшоў як паломнік , каб славіць і хваліць
Пана за цуды, тут здзейсненыя... Я прыйшоў як намеснік Пятра, каб умацаваць вас у
веры і аб'яднацца з вамі ў малітве да Бога Жываго, на ўзор усіх святых, у іх ліку
- Паўла, вялікага апостала Мальты. Хаця візіт у вашу краіну кароткі, спадзяюся, што
прынясе шмат плёну.»... Далей Святы Айцец выказаў падзяку Прэзідэнту за добрыя словы
ад імя усяго мальтыйскага народа, і за запрашэнне ды вялікую працу падрыхтоўкі
апостальскага візіту. Асаблівым чынам Папа павітаў арцыбіскупа і біскупаў, тут жа
прысутных. Далей прамоўца прыпомніў, як Евангеліст Лука апісвае падзею караблекрушэння
апостала Паўла з вучнямі (Деянні святых апосталаў, 27раздзел, 26 страфа). «Некаторыя
могуць падумаць, прыбыццё Святога Паўла на Мальту - непрадбачная падзея, нават некаторыя
думаюць, што гэта ўсяго толькі памылка гісторыі. Вачыма веры, аднак, мы можам прызнаць
тут працу Боскага провіду.»- падкрэсліў Папа . Ён далей прыгадаў стратэгічнае размяшчэнне
архіпелагу і тое, што Мальта апынулася ўнутры і на скрыжаванні многіх вялікіх падзей
і культурных пераменаў у гісторыі і палітыцы Еўропы, Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі
- міжземнаморскіх краін, ды працягвае адыгрываць важную ролю і па сённяшні дзень.
Місіянерская дзейнасць Паўла з вучнямі дала шмат плоду на працягу стагоддзяў і зрабіла
неацэнны ўклад у фармаванне багатай і разнастайнай культуры мальтыйцаў, асветленай
Евангеллем. « Георгіеўскі крыж на сцягу краіны, - працягваў Святы Айцец, - знак
гонару за мужнасць вашых людзей у цёмны час апошняй Сусветнай вайны... Мальта па-ранейшаму
адыграе важную ролю ў палітыцы, напрыклад, у дэбатах пра асаблівасць, культуру і палітыку
Еўропы( прыгадаем тут, што маленькая Мальта – член ЕС)... Я таксама хацеў бы падтрымаць,
- працягваў Папа, -прыхільнасць вашага ўрада да ўзделу ў больш шырокіх гуманітарных
праектах, асабліва для Афрыкі. Хацелася б спадзявацца, што праява сапраўднай хрысціянскай
любові падвысіць эфектыўнасць праграм дапамогі і паспрыяе дабрабыту народаў на шляху
развіцця." Aсабліва пахваліў высокі госць Мальту, яе ўрад і народ за адказнае
дзяржаўнае стаўленне да праблем сям'і і шлюбу як натуральнага і святога чалавечага
інстытуту, бо сапраўдны характар сям'і – абараняць святасць чалавечага жыцця ад зачацця
да натуральнай смерці. Папа высока ацаніў належную павагу да свабоды веравызнання,
што вядзе да цэласнага развіцця асобы і цэлага грамадства. Мальта мае цесныя сувязі
з Блізкім Усходам ды з'яўляецца не толькі культурным і рэлігійным, але нават моўным
мастом культур.Напрыканцы ён надзяіў усім блаславенства.