2010-04-16 14:28:06

Сустрэча Бэнэдыкта 16 з Папскаю біблійнаю камісіяю



Раніцай 15-га красавіка, Папа адслужыў Святую Імшу разам з членамі гэтае камісіі, якая вядзе ў гэтых днях працы ў Ватыкане. У імправізаваным казанні Пантыфік спаслаўся на апостальскі прынцып, што трэба слухаць больш Бога чым людзей, падкрэсьліўшы, што такога роду паслушэнства дае сапраўдную свабоду. Папа папярэдзіў перад канфармізмам, які распаўсюджваецца сёння, і які з”яўляецца прыхаванай формай дыктатуры. Тымчасам мэтаю і сэнсам хрысціянскага жыцця ёсць вывышанне Хрыста . Гэта крытэрый нашага жыцця на зямлі. Аднак, каб жыць у адзінстве з Богам трэба навернення і пакуты,- сказаў Святы Айцец. Наверненне з”яўляецца неабходнай ўмовай плённай міласэрнасці Бога да нас.
“Я мушу сказаць, што мы хрысціяне, ў апошні час усё часцей пазбягаем слова “пакута”, якое ўяўляецца нам занадта суровым”,- заўважыў Пантыфік. “Сёння, калі свет нападае на нас, распавядаючы нам пра нашыя грахі, мы бачым, што магчымасць пакуты з”яўляецца ласкай. Мы пераконваемся, як вельмі неабходным з”яўляецца прыняцце пакуты, значыць прызнаць, што мы зрабілі памылкі ў нашым жыцці. Адкрыцца на прабачэнне, падрыхтавацца на прабачэнне, дазволіць сябе быць пераўтвораным. Боль пакуты, значыць ачышчэння і перамены, гэты боль ёсць ласкаю, таму, што ёсць аднаўленнем, учынкам Божай Міласэрнасці”,- сказаў Папа да членаў Біблійнай Камісіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.