2010-04-15 11:43:27

Масква: Дні Яна Паўла ІІ


9-га красавіка ў сталіцы Расіі пачаліся дні Яна Паўла ІІ. яны былі зарганізаваныя ў сувязі з пятай гадавінай з дня смерці Папы Паляка а таксама 90-а годздзем з дня нараджэння, што прыпадае 18-га мая. Галоўным арганізатарам святкаванняў з”яўляецца Таварыства імя Яна Паўла ІІ.
9-га красавіка ў маскоўскім цэнтры культуры “Покроўскія Ворота” прайшоў вечар, які даў пачатак святкаванням Дзён Яна Паўла ІІ. Удзельнікі маглі выслухаць лекцыі аб жыцці, духоўнасці і творчасці польскага Папы. Чыталіся ягоныя вершы перакладзеныя на рускую мову. Госці пазнаёміліся з ходам працэсу ягонае бэатыфікацыі.
14-га красавіка ў маскоўскім Саборы Непарочнага Зачацця Марыі адбыўся канцэрт арганнае музыкі, прысвечаны Яну Паўлу ІІ. З 21-га красавіка па 26-га мая ў кожную сераду вернікі змогуць перажыць дні засяроджання, змест якіх паходзіць галоўным чынам з малітоўных тэкстаў і роздумаў Папы Вайтылы.
Вельмі важным момантам гэтых святкаванняў будзе дзень 18-га мая. Гэта дзень народзін Яна Паўла ІІ. Святую Імшу адслужыць арцыбіскуп Паўло Пэцці ў Каталіцкім Саборы Масквы.








All the contents on this site are copyrighted ©.