2010-04-15 11:43:10

Кардынал Свёнтэк адзначыў чарговую гадавіну святарскіх пасвячэнняў


8 красавіка 2010 г. арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі,Апостальскi адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк адзначаў 71-ю гадавіну святарскіх пасвячэнняў. У гэты дзень святары і сёстры законныя многіх парафій Пінскай дыяцэзіі накіраваліся ў Пінск, каб павіншаваць і памаліцца разам з кардыналам.


У адказ на віншаванні кардынал Свёнтэк адзначыў, што «дзякуе Богу за дар паклікання, за дар жыцця, якое атрымаў ад маці, і якая з дзяцінства займалася яго рэлігійным выхаваннем». Падчас святой Імшы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі дзякаваў Богу за плёны свайго святарства, а таксама за радасныя і складаныя моманты жыцця.


Пасля літургіі прысутныя накіраваліся да магілы Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага, молячыся праз заступніцтва якога кардынал Свёнтэк і адчуў пакліканне да святарства.












All the contents on this site are copyrighted ©.