2010-04-15 11:40:56

Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над апiсаньнем урачыстага ўезду Езуса ў Ерузалiм.

Цуды Езуса пацьверджваюць наступленьне новай эпохi. Езус абвяшчае яго, уступаючы ў бой з уладай Шатана. Перамагаючы яго, ён абвяшчае “ Наблiзiлася валадарства Божае...” Ян Хрысьцiцель не прапаведваў яго, а толькi прадказваў, гаворачы “што iдзе за iм мацнейшы за яго” . Езус прапаведваў Эвангельле, Дабравешчаньне, “новае вучэньне з уладаю” зьмест гэтага вучэньня - гэта цуды, гэта значыць дзеяньнi, што вызваляюць чалавека з-пад улады Нячыстага. Такiм чынам, цуды Езуса – Гэта самое Эвангельле, якое аднак, паводле Марка, не было прынята падчас яго зямнога служэньня. Толькi ягоныя пакуты, сьмерць і уваскрасеньне адкрыюць вочы і помыслы слухачоў, асаблiва ягоных вучняў. Толькi тады яно стане цалкам зразумелым, а ў яго Прапаведнiку, будзе пазнаны сапраўдны Месiя.
Прывiтаньне Месii - Валадара.
Усе чатыры Эвангельлi палiчылi ўезд Езуса ў Ерузалiм значнай падзеяй. Сумненьняў у гiстарычнасьцi гэтай падзеi практычна нiколi не ўзьнiкала, нават калi некаторыя дасьледчыкi намагалiся зьвесьцi яго да ўзгадваньня ў кнiзе прарока Захарыi. Трэба адзначыць, што ў апiсаньнях гэтай падзеi эвангелiстамi назiраецца дзiўная дыспрапорцыя памiж падрыхтоўкай да ўваходу ў Ерузалiм і самiм урачыстым уездам. Падрыхтоўку Эвангелiсты апiсваюць вельмi шырока і паведамляюць аб ёй мноства падрабязнасьцяў, самое ж апiсаньне ўезда вельмi ўбогае. Эвангелiсты толькi пераказваюць словы, якiмi прывiталi Езуса i якiя адназначна ўказвалi на Езуса як на Месiю. Але можна ўявiць сабе, это воклiчы, якiмi вiталi Езуса, напэўна былi больш разнастайнымi. Замоўчваньне iх, а таксама незважаньне на адрозныя формы жэстаў прывiтаньня Езуса асаблiва кiдаецца ў вочы, паколькi ўсе эвангелiсты лiчылi дадзеную падзею надзвычайна важнай. Над гэтым трэба задумацца. Падрабязны аналiз гэтых паведамленьняў можа падказаць слушны адказ на ўзьнiкаючыя ў гэтай сувязi пытаньнi. Аднак ужо зараз мы можам сьцьвердзiць, што прычынай такой формы апiсаньня ўваходу Пана ў Ерузалiм было жаданьне засьведчыць яго Месыянскую годнасьць.
Самi апавяданьнi, якiя прыводзяць аўтары сiнаптычных эвангельляў аб падзеi ўваходу Езуса ў Ерузалiм – падобныя памiж сабою і маюць усе аднолькавую пабудову. Апавяданьне палягае ў цэлым з дзьвюх частак, першая, прысьвечана падрыхтоўцы, а другая апiсвае сам уезд у Ерузалiм, прычым вельмi паказальна, што апiсаньне падрыхтоўкi да ўезда супадае з апiсаньнем падрыхтоўкi да Апошняй вячэры.
Напрыклад у Эвангельлi ад Марка ў адзiнаццатай главе гэтак апiсваецца падрыхтоўка да ўезду ў Ерузалiм: “І калi падыйшлi да Ерузалiму, да Вiфагii і Вiфанi, да гары Алiўнай, Езус дасылае двух вучняў сваiх і кажа iм: пайдзеце ў сяло, што перад вамi, уваходзячы да яго, зараз знойдзеце прывязанага асьлятка, да якога нiхто з людзей не сядаў, адвязаўшы яго прывядзiце. І калi хто скажа вам, што гэта вы робiце ? адказвайце, што ён патрэбны Пану: і зараз пашле яго сюды. Яны пайшлi і знайшлi асьлятка, прывязанае ля брамы на вулiцы і адвязалi яго . I некаторыя, што там стаялi гаварылi iм: што робiце, на што асьлятка адвязваеце. Яны адказалi iм, як загадаў Езус і тыя пусьцiлi яго” А вось як у чатырнацатай главе таго ж эвангельля апiсваецца прыгатаваньне Апошняй вячэры: “І пасылае двух з вучняў сваiх і кажа iм: Iдзеце да места і сустрэнецца вам чалавек, нясучы гляк з вадою, iдзеце за iм. І куды ён увойдзе, скажыце гаспадару тае хаты: Настаўнiк пытаецца, дзе пакой, у якой спажывацiму пасху з вучнямi сваiмi? І ён пакажа вам пакой вялiкi засланы, гатовы, там прыгатуйце”.
Вiдавочна, што нават калi зьмест апавяданьняў адрозны, але спосаб iх выкладаньня аднолькавы.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.