2010-04-14 14:33:26

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 14-га красавіка



У сувязі з заканчэннем Году Святарства, што наступіць у чэрвені, сёлета, Папа Бэнэдыкт 16 ўспомніў у сваёй сённяшняй катахэзе аб заданнях, якія вынікаюць з сакраманту высвячэння: менавіта навучання, асвячання і аб заданнях у душпастырскай працы. Сёння больш падрабязна гаварыў аб заданні навучання. У сілу сакраманту належыць яно святару, які дзейнічае ў імя Хрыста, галавы і пастыра. Уздымаючы навучанне,- сказаў Папа,- святар не абвяшчае сваёй дактрыны, але навуку Езуса, якая паказвае прысутнасць і дзейнасць Пана ў свеце. Паспяховасць навучання залежыць ад асабістага перажывання праўдаў веры і ад глыбіні ўнутранага перажывання святара. Веру і навучанне Хрыста,- зноў сказаў Святы Айцец,- перадаванае Касцёлам трэба пастянна паглыбляць. Памятаючы аб паслузе, якой прыклад даў Святы Ян Марыя Вянэ, вернікі чакаюць ад святароў сапраўднае навукі Касцёла, каб цераз яе сустрэць Хрыста, які ёсць радасцю, супакоем і збаўленнем. Асабліваю дапамогаю ў ажыццяўленні задання навучання,- працягваў Пантыфік,- ёсць паглыблянне Святога Пісання, Пасланняў Айцоў і Доктараў Касцёла ці Катэхізісу Каталіцкага Касцёла. Святар мае абвяшчаць праўду, якая збаўляе; быць голасам Хрыста ў свеце; несці тое, што служыць сапраўднаму дабру душаў.
Святы Ян Марпыя Вянэ быў чалавекам вялікае жыццёвае мудрасці і гераічнай сілы, каб супраціўляцца культурнай і сацыяльнай прэсіі сваёй краіны. Прастата, вернасць і непасрэднасць,- сказаў на заканчэнне сустрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16,- былі характэрныя ягонаму прапаведванню, празрыстасці веры і святасці. Вернікі ўзрасталі дзякуючы ягонаму навучанню. Святы Айцец пажадаў, каб гэтае дасведчанне было ўдзелам кожнага святара.

Пасьля сваёй галоўнай катахэзы Папа зрабіў заклік да салідарнасці з кітайскім народам
RealAudioMP3
Мае думкі накіроўваю на Кітай і да людзей, якія пацярпелі ад моцнага землятрасення, якое спрычыніла смяротныя ахвяры, траўмы ды значныя матар”яльныя шкоды. Малюся за ахвяраў трагедыі, і я духоўна блізка да тых асоб, якія пакутуюць ад гэтага стыхійнага няшчасця. Для іх упршваю Божае дапамогі ў цярпенні ды мужнасці ў гэтым няшчасці. Спадзяюся на вялікую міжнародную салідарнасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.