2010-04-13 13:43:20

Спачыла ў Богу сп.Зоя Смаршчок-Жалязоўская


Напярэдадні Вялікадня Беларускую патрыятычную дыяспару ў Бэльгіі напаткала сумная навіна: у суботу З красавіка адыйшла да Госпада спадарыня Зоя Смаршчок-Жалязоўская, удава праваслаўнага сьвятара Аўгена Смаршчка.
Спадарыня Зоя нарадзілася 15 сьнежня 1922 г. у вёсцы Стараельня Кашалеўскай гміны Наваградскага ваяводства ў Заходняй Беларусі
Правесьці спадарыню Зою Смаршчок-Жалязоўскую ў апошні шлях прыехалі яе сябры і знаёмыя з розных краінаў Эўропы. Сябры Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня, прысутныя на паховінах, разгарнулі гістарычную рэліквію Беларускай дыяспары - сьцяг Згуртваньня Беларускіх Студэнтаў у Бэльгіі 1948 году, сябрам якога зьяўлялася спадарыня Зоя, і Беларускі нацыянальны сьцяг, увенчаныя жалобнымі чорнымі стужкамі.
На вечнае разьвітаньне спадарыні Зоі з Беларусьсю, перад самым пагрэбам, сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай парафіі ў Антвэрпане разам з вернікамі адсьпяваў гімн "Магутны Божа".
Пасьля пахаваньня адбыліся сустрэчы і размовы прадстаўнікоў старой і новай хвалі беларускай эміграцыі. Вельмі цікавымі былі расповяды сяброў Барыса Рагулі, Міхала Вітушкі і іншых вядомых беларусаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.