2010-04-12 14:31:55

Багародзічная малітва "Каралева Неба" ў нядзелю 11-га красавіка: Бэнэдыкт 16 салідарны з польскім народам


RealAudioMP3
Такім чынам Бэнэдыкт 16 звярнуўся да палякаў, якія прыбылі ў Кастэльгандольфо на малітву вялікоднага перыяду “Каралева Неба”. Аб гэтай трагедыі Святы Айцец успомніў таксама вітаючы пілігрымаў на італьянскай мове
RealAudioMP3
“Як усім вядома, ў суботу 10-га красавіка мела месца трагічная авіякатастрофа ў Смаленску, ў выніку якой загінулі Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі, ягоная жонка і многа іншых дзеячаў польскае дзяржавы. Выказваю мой глыбокі боль ды запэўніваю аб малітве за ахвяры трагедыі і аб падтрымцы любімаму польскаму народу”
Галоўнае разважанне, якое папяраджала малітву “Каралева Неба” Папа прысвяціў святкаванням мінулае нядзелі. Яна закончыла, так званую, Актаву Вялікадня літургічна разгляданую як адзін “дзень, што Пан зрабіў”. Мінулая нядзеля была Святам Божае Міласэрнасці, свята, якое пачалося ад мамэнту кананізацыі Сястры Фаўстыны. Як адзначыў Пантыфік Евангелле расказваючы аб з”яўленні Езуса ў Вячэрніку, міма зачыненых дзвярэй ды аб сустрэчы з няверным Тамашом, ёсць поўнае міласэрнасці і Божае дабраты.
“Візіт Уваскрослага не абмяжоўваецца толькі да Вячэрніка, але выходзіць навонкі, так каб усе маглі атрымаць дар міру і жыцця дзякуючы творчаму духу”- сказаў Святы Айцец. “Сапраўды, Езус два разы сказаў вучням: “Мір вам” а потым дадаў:”Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі будуць яму адпушчаныя, а каму затрымаеце, будуць затрыманыя”. Гэта менавіта з”яўляецца місіяю Касцёла: несці ўсім добрую навіну, радасную рэчаіснасць міласэрнай Любові Бога, “Каб—як кажа Святы Ян—паверылі, што Езус ёсць Мэсіяю, Божым Сынам, каб веруючыя мелі жыццё ў імя Яго”.
Бэнэдыкт 16 заахвоціў ў гэтым кантэксце ўсіх душпастыраў прытрымлівацца прыкладу Святога пробашча з Арс. Бо ж ён зможа перамяніць сэрцы і жыццё многіх людзей дзякуючы паказанню ім міласэрнай любові Пана.
Вітаючы паломнікаў Папа не забыўся ўспомніць аб Плашчаніцы, якую выстаўлена для публікі ў Турыне. “Я рады з гэтай падзеі, якая чарговы раз прыцягае натоўпы вернікаў, але таксама схіляе да вывучэння, роздумаў і да надзвычайных мэдытацыі над таямніцаю смерці Хрыста,- сказаў Святы Айцец. Жадаю, каб гэты акт пакланення быў для ўсіх дапаможным ў пошуку Аблічча Бога, што было як унутраным жаданнем Апосталаў так і ёсць нашым жаданнем”. Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што 2-га мая ён сам асабліста намерваецца аддаць пашану гэтай каштоўнай рэліквіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.