2010-04-10 10:43:59

Французскія каталіцкія біскупы прысвяцілі хрысціянскай рок-музыцы чарговы выпуск зборніка "Дакументы біскупаў"


Кіраўнік савета па пастырскай апецэ над дзецьмі і моладзю, біскуп Атэнскі Бенуа Рывэр падкрэсліў, што веданне сучаснай музыкі неабходна ўсім, хто займаецца евангелізацыяй моладзі.
Аб тым жа заявіла Ізабэль Ліваш, адказная, за працу з моладдзю ў Ле-Манскай дыяцэзіі, і Алексіс дэ Лабарт, вядучы музычнай групы пры моладзевым руху евангелізацыі.
Дыякан П'ер Бенуа сцвярджаў на старонках газеты “La Croix”, што да духоўнага вопыту маладыя людзі часта прыходзяць праз эмацыйны, і што танцы пад сучасную музыку маюць у атрыманні гэтага вопыту не апошнюю ролю. Хрысціянскі рок у цяперашні час шырока распаўсюджаны ў Францыі. У прыватнасці, вялікай вядомасцю карыстаецца гурт «Glorious», які кожны тыдзень праводзіць у Ліёне моладзевыя малітоўныя сустрэчы.
У цэлым, сучасны хрысціянскі рок аб'ядноўвае мноства розных напрамкаў, у якіх, як адзначыў Біскуп Рыўера, біскупам, святарам і вядучым моладзевых аб'яднанняў добра было б разбірацца.
Звяртаючыся да музыкантаў, французскія біскупы заклікалі іх «несці слова праўды» і недвухсэнсоўна сведчыць аб сваёй прыналежнасці да Каталіцкага Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.