2010-04-08 12:43:18

Мадрыд. ЕЎрапейская моладзь працягвае рыхтавацца да Сусветнага дня моладзі, які адбудзецца ў наступным годзе ў Іспаніі.


У розных краінах Еўропы пасхальны перыяд ёсць добраю нагодаю для падрыхтовак Сусветнага дня моладзі, які адбудзецца ў жніўні наступнага года ў сталіцы Іспаніі. Мінулымі тыднямі, у рамках сусветнага моладзёвага форуму з удзелам Свяцейшага Айца, Іспанію наведалі прадстаўнікі біскупскіх канфярэнцый Галандыі, Партугаліі і Італіі.
Знаходзячыся ў Мадрыдзе, дэлегаты сустрэліся з адказнымі за розныя напрамкі правядзення Сусветнага Дня Моладзі, каб скаардынаваць падрыхтоўчыя мерапрыемствы разам з мясцовым аргкамітэтам. Акрамя таго, дзяліліся з іспанцамі сваім вопытам. У 2000 годзе Сусветны Дзень Моладзі прымаў горад Рым. Дык асабліва карысным стаўся распавяд італьянскай дэлегацыі. Мяркуецца, што ў Мадрыд з Італіі на сустрэчу прыбудзе 120 тысяч юнакоў і дзяўчат, якія акажуць практычную дапамогу сваім аднагодкам. Непасрэдныя прыгатаванні да паездкі ў Мадрыд моладзь Галандыі пачне ў красавіку 2011 году ў нядзелю, калі Дзень Моладзі будзе адзначацца на дыяцазальным узроўні. А ў сёлятнім лістападзе адбудзецца Нацыянальная Сустрэча моладзі. Прыкладна 2,5 тысячы маладых католікаў з Нідэрландаў плануюць паехаць у Іспанію.
Згодна з праграмай, прадстаўленай у Мадрыдзе партугальскай дэлегацыяй, гэтая краіна з'яўляецца адной з тых, дзе будзе праходзіць найбольш мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму Дню Моладзі 2011. У маі, напярэдадні, краіну наведае Папа Бэнэдыкт XVI, што станецца добрай нагодай для моладзі натхнёна рыхтавацца.
У сёлятнім жніўні партугальская моладзь прыме ўдзел у еўрапейскай маладзёвым паломніцтве ў Сант'яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі, дзе прыме Крыж Сусветных Дзён Моладзі, які ад 8 да 20 жніўня зробіць пілігрымку па партугальскіх дыяцезіях. Гэтай жа тэме сусветнага Дня будуць прысвечаны наступныя штогадовыя еўрапейскія пілігрымкі юнакоў і дзяўчат да Фацімы, што адбываюцца ў першы тыдзень мая.








All the contents on this site are copyrighted ©.