2010-04-07 13:06:56

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 7-га красавіка


У сваёй сённяшняй катахэзе Святы Айцец затрымаўся над значэннем Актавы Вялікае Ночы, значыць 8-мі дзён пасля Пасхі, ў якіх надалей перажываецца радасць з ўвасакрасення Хрыста. Касцёл пастаянна абвяшчае цудоўнае пасланне: “Пан сапраўды уваскрос і зьявіўся Сімэону”.
RealAudioMP3
“Пасха Хрыста з”яўляецца найбольшым актам Божае сілы”, сказаў Бэнэдыкт 16. Гэта да такой ступені надзвычайнае здарэнне, што немагчыма яго апісаць ў памерах чалавечага розуму і навуковых даследаванняў. Ёсць аднак гістарычным, сапраўдным, засведчаным фактам. Пасха гэта аснова нашае веры,- сказаў Папа ў сваёй сённяшняй катахэзе,- і яе галоўны змест. Новы Запавет не апісвае ўваскрасення Езуса, а падае сведчанні тых, з якімі Хрыстус сапраўды сустрэўся пасля ўваскрасення. Тры сінаптычныя Евангеллі расказваюць, што вестка аб уваскрасенні была абвешчана Анёламі, што паказвае на яе боскае паходжанне. Была яна даручана жанчынам з заданнем перадаць яе Апосталам, якія ў сваю чаргу неслі яе іншым. Гэтае сведчанне,- сказаў на заканчэнне Пантыфік,- на працягу стагоддзяў працягвалася аж да нашых дзён чарговымі пакаленнямі вучняў Хрыста. Мы таксама пакліканыя да таго, каб яго пашыраць з адвагаю і радасцю. Хай суправаджае нас свядомасць, што з намі ёсць і дзейнічае сам Уваскрослы, як закпісаў гэта Святы апостал Марк: “Яны ж пайшлі і абвяшчалі Евангелле ўсюды, і Пан супрацоўнічаў з імі і пацвярджаў навуку знакамі, якія яе суправаджалі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.