На Вялікдзень у храмы прыйшлі амаль 1,5 мільёна беларусаў
У богаслужэннях з нагоды Вялікадня 3 і 4 красавіка прынялі ўдзел больш за 175 тысяч
мінчукоў. Богаслужэнні ў сталіцы адбывалісяў 10 рыма-каталіцкіх касцёлах і абшчынах,
а таксама ў 25 праваслаўных храмах і прыходах. Як адзначае БелаПАН, 3 красавіка ў
велікодных богаслужэннях па ўсёй краіне ўдзельнічалі больш за 1 млн 380 тыс. чалавек.