2010-04-06 16:21:41

Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бэртонэ наведвае Чылі з нагоды 200-годдзя незалежнасці Рэспублікі.


З афіцыйным візітам кардынал Тарчызіо Бэртонэ прыбыў у Чылі па запрашэнні нацыянальнай Біскупскай Канферэнцыі і ў якасці афіцыйнага госця ўрада для святкавання Юбілею незалежнасці. Візіт працягнецца да 14 красавіка.Ён таксама дае магчымасць Касцёлу і Ватыкану выказаць салідарнасць і дапамогу пасля разбуральнага землетрасення ў Андах 27 лютага, сёлета.
7 красавіка ў Сант'яга Кардынал Бертонэ быў прыняты кіраўніком дзяржавы Себасцьянам Піньейру, а на наступны дзень наведае епархіі Пунта Арэнас, дзе знаходзіцца музей індзейцаў Патагон іі, разам з айцамі-салезіянамі, якія тут працуюць. 8 красавіка, пасля шэрагу сустрэч і гутарак, кардынал Тарчызіо Бэртонэ адправіць надвячоркам Святую Літургію ў мясцовым саборы. На наступны дзень ён прыедзе да мясцовасці з цэнтрам Канцэпцыён, адзін з найбольш пацярпелых ад землетрасення гарадоў, адкуль будзе весціся трансляцыя ў 11.30 Вялікай Эўхарыстычнай Імшы. У другой палове дня высокі госць са Святога Пасаду сустрэнецца з моладдзю і рознымі суполкамі ў Талкахуайна. 10 красавіка Дзяржсакратар Ватыкана наведае нацыянальны санктуарый у гонар святой Тэрэзы Анд і Санкт-Альберта Уртадо.
Цэнтральнай падзеяй будзе Імша 11 красавіка ў кафедральным саборы Санц'яга . Кардынал Тарчызіо Бертоне тут афіцыйна па даручэнні Папы перадасць Касцёлу і народу Чылі фігуру апякункі краіны Найсвятой Панны Марыі Чылі, якую Бэнэдыкт XVI паблаславіў падчас Імшы 24 сакавіка. Статуя была зроблена эквадорскім скульптарам Рыкарда Вільальба. Яна потым пабывае ва ўсіх чылійскіх дыяцэзіях, у прыватнасці, тых, што пацярпелі ад землятрусу. Падчас паломніцтва статуя будзе суправаджацца чытаннем Евангелля Чылі - Новым Запаветам,які перапісвалі ад рукі вучні школ, наведвальнікі сквераў, парафіяне касцёлаў, служыцелі і хворыя бальніц, увязненыя і абаронцы турмаў ва ўсіх кутках краіны. Першы сціхір у ім напісаў уласнаю рукою сам Папа Бенедыкт 16. Перш, чым вярнуцца ў Рым, кардынал Тарчызіо Бэртонэ прыме ўдзел у канферэнцыі ў Папскім каталіцкім універсітэце Чылі пад назвай "Царква і дзяржава пасля 200 гадоў незалежнасці. Гісторыя і перспектывы».







All the contents on this site are copyrighted ©.