Галоўным здарэннем Вялікае Пятніцы ў Ватыкане была Літургія Мукаў Пана, якой старшынстваваў
у Ватыканскай Базыліцы Святы Айцец. Згодна са звычаям казанне ў часе набажэнства
сказаў Прапаведнік Папскага Дому. Айцец Ранера Канталямэсса гаварыў аб новым святарстве,
якое сваёю ахвяраю ўстанавіў Хрыстос. Яно новае не толькі ў адносінах да Старога
Запавету, але таксама і ў дачыненні да якога-небудзь пазабіблійнага святарства. “Кожны
іншы святар дае тое, чым не ёсць,- гаварыў прапаведнік папскага дому,- Хрыстос даў
сябе, сябе самога склаў у ахвяру. Сама ахвяра не мае, так бы сказаць, “успакойваць”
Бога і бліжняга, але хутчэй “ўспакойваць” чалавека, зрабіць, каб ён адмовіўся ад варожасці
ў адносінах да Бога і бліжняга. Хрыстос прыйшоў не з крывёю іншага, але са сваёй
ўласнай. Не ўсклаў сваіх грахоў на плечы іншага- чалавека ці жывёліны- але сам усклаў
на сябе грахі іншых. У гэтым сэнсе ахвяра Езуса з”яўляецца цудоўным пасланнем для
нашага свету. Паказвае, што насілле ёсць арахаічным перажыткам, адступленнем да
прымітыўных і мінулых формаў развіцця. Нагадвае таксама, што гвалт прайгрывае”. Італьянскі
святар падкрэсліў, што насілле не знікла са свету. Як не парадаксальна, пакаленне,
якое ніколі не зазнала сапраўднае вайны, ўпіваецца гвалтам у сродках масавай інфармацыі
і камп”ютэрных гульнях. Пастаянна занадта мала гаворыцца пра гвалт у адносінах да
жанчын,- адзначыў айцец Канталямэсса. Ён нагадаў, што народам, які ў асаблівы спосаб
падвяргнуўся гвалту ёсць гэбрэі. Сёлета яны святкуюць свята Пасхі ў гэтым самым часе
што і хрысціяне. У гэтым кантэксце Прапаведнік Папскага Дому працытаваў ліст, які
ён атрымаў у апошні час ад прыяцеля Гэбрэя, які піша: “Я з агідай прыглядаюся грубянскім
нападам, якія на цэлым свеце засяроджваюцца навакол Касцёла, Папы Рымскага і вернікаў.
Выкарыстоўванне стэрэатыпаў і пераход ад асабістай адказнасці да калектыўнай, прыпамінае
мне найбольш ганебныя аспекты антысэмітызму. Жадаю затым запэўніць айца, Папу Бэнэдыкта
16 і ўвесць Касцёл аб маёй салідарнасці, Гэбрэя адкрытага на дыялог, а таксама аб
салідарнасці ўсіх тых, якія ў гэбрэйскай супольнасці, а іх шмат, падзяляюуь гэтыя
братэрскія пачуцці”. Айцец Ранеро Канталямэсса пажадаў гэбрэям добрае Пасхі і сваё
казанне, ў часе папскае Літургіі Мукаў Пана, закончыў малітваю з гэбрэйскага абраду
пасхальнае вячэры, якая таксама прынялася ў хрысціянскай традыцыі.