2010-04-03 12:36:08

Дзейнасць Папы у Вялікую Суботу і ў нядзелю 4-га красавіка


Сёння ў Вялікую Суботу 3-га красавіка, а гадзіне 21-й паводле рымскага часу, Папа будзе старшынстваваць Імшы Вігіліі Пана, ў часе якой надзеліць сакрамант хросту, мірапамазання і перашага прычасця групе дарослых асоб. Сакраманты хрысціянскае ініцыяцыі з рук Пантыфіка прыйме 6-ць катэхумэнаў з рымскае дыяцэзыі: двух мужчын ( у гэтым адзін з Расіі) ды 4-ы жанчыны.
У нядзелю 4-га красавіка, ў дзень Уваскрасення Пана Нашага Езуса Хрыста, а гадзіне 10.15 рымскага часу, Папа Бэнэдыкт 16 адслужыць на Плошчы Святога Пятра Святую Імшу, пасля якой а поўдні, з цэнтральнага балкону Базылікі святога Пятра, скажа Вялікоднае пасланне і надзеліць блаславенства “Урбі эт Орбі” ( Гораду Рыму і свету).








All the contents on this site are copyrighted ©.