2010-04-02 12:08:03

Памяншаецца колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў


У Калегіі Кардыналаў засталося 109 вышэйшых ерархаў Каталіцкага Касцёла , якія маюць права ўдзельнічаць у абранні Рымскага Пантыфіка. На дадзены момант Калегія складаецца з 182 членаў, 73 з якіх дасягнулі 80 -гадовага ўзросту.
Як паведамляе ProCatholic.ru, калолькасць кардыналаў-выбаршчыкаў зменшылася у выніку таго, што нядаўна 80-ці годдзе адзначылі арцыбіскуп Дэтроід на пенсіі (ЗША) кардынал Анджэй Майда і арцыбіскуп Веллінгтона на пенсіі ( Новая Зеландыя) кардынал Тлмас Стэффорд Уільямс.
31-га сакавіка 80-ці гадовы юбілей адзначыў гішпанскі кардынал Эрранц, дык засталося толькі 108-м кардыналаў-выбаршчыкаў. Экперты лічаць, што падчас будучай кансісторыі- восенню 2010 году- Святы Айцец прызначыць новых кардыналаў. Калегію Кардыналаў—дарадчы орган для абмеркавання найбольтш важных касцёльных справаў, а таксама для выбару Пары—утвараюць кардыналы разам з Папам. На Кансісторыі 5 лістапада 1973-га году Папа Павел 6 зацвердзіў максімальную колькасць кардыналаў, якія маюць права прымаць удзел у галасаванні пры абранні Рымскага Пантыфіка. Гэтая колькасць не павінна перавышаць 120 асобаў. Калегія Кардыналаў таксама здзяйсняе вярхоўную ўладу ў Касцёле з моманту смерці Пантыфіка да абрання новага.








All the contents on this site are copyrighted ©.