Яшчэ сёння ў праграме ёсць Крыжовая Дарога,- смутны ўспамін аб дарозе Хрыста на Галгофту,
якая за пасрэднтцвам тэлебачання будзе перадавацца з рымскага Калізэя на ўвесь свет.
Таксама і на Беларусі першы нацыянальны канал ( БТ) будзе весці трансляцыю гэтага
здарэння. Запрашаем усіх. З аўторка 30 сакавіка 2010 г. у рымскіх кнігарнях з'явіліся
разважанні Крыжовага шляху кардынала Каміло Руіні, падрыхтаваныя для набажэнства ў
Рымскім Калізеі, якое ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. 30 тысяч экземпляраў тэксту
разважанняў выйшла ў выдавецтве "бібліятэка Editrice Vaticana".
У інтэрв'ю
Ватыканскаму радыё кардынал Руіні адзначыў, што асноўным паслана разважанняў з'яўляецца
тое, ці бачым мы ва ўкрыжаваным Хрысце сапраўднае аблічча чалавека і Бога. Былы вікарый
Рыма падкрэсліў, што важнасць Крыжовага шляху ў Рымскім Калізеі заключаецца не толькі
ў вялікай колькасці яго ўдзельнікаў (як Непасрэдных, так і дзякуючы прамой трансляцыі
на тэлебачанні), але перш за ўсё ў тым, што дазваляе засяродзіцца на сапраўднай існасці
велікоднай таямніцы.