2010-04-02 12:08:28

Каталіцкія біскупы Японіі заклікалі зноў да ядзернага раззбраення


Арцыбіскуп Нагасакі монс.Язэп Мітсуакі Такамі і біскуп Хірасімы Монс.Язэп Атсумі Міцуэ звярнуліся да ўраду Японіі , ЗША ды іншых краіні з заклікам аб поўнай забароне ядзернай зброі. «Светскія кіраўнікі дзяржаў павінны ісці да міру, а не ўзбагачвацца на зброі знішчэння, -пішуць біскупы.- Чалавек зрабіў ужо крокі глупства, калі меў злоўжыванні прагрэсу навукі і тэхналогіі для стварэння і продажу зброі, і цяпер у стане знішчыць у адно імгненне сотні тысяч і мільёны жыццяў... Настаў час, - пішуць іерархі, - калі сусветныя лідэры павінны праявіць мужнасць , каб спыніць усё гэта, назаўсёды забараніўшы ядзерную зброю...Адказнасць драмы знішчальнага выкарыстання атама супраць масаў не варта адносіць толькі да Злучаных Штатаў, хаця гэтая краіна прыступіла да забойстваў ядзернай бомбай. Усе народы, уцягнутыя тады ў канфлікт, маюць долю адказнасці – чытаем у тэксце, распаўсюджаным агунтсвам Азія Ньюс. Думкі пра мінулыя памылкі павінны весці людзей разам у будучыню для ліквідацыі ядзернай зброі, каб урэшце мець Свет без войнаў., - прыклікаюць японскія біскупы ад імя знішчаных і хворых пасля бамбардавання напрыканцы 2 Сусветнай вайны Хірасімы і Нагасакі.
У цяперашні час на планеце хаваецца 20 тысяч ядзерны зарадаў. Для таго, каб стварыць свет, свабодны ад застрашання ядзернана выбуху, неабходна ў першую чаргу абмежаваць іх лік. "Мы павінны выйсці за рамкі інтарэсаў асобных дзяржаў, кангламератаў прадаўцоў зброі і канкрэтных асоб,але разгледаць пытанне у ракурсе глабалізаванага свету". Пасля першага звароту на адрас Барака Абамы і японскага ўраду, біскупы падкрэслілі, што яны найпершымі павінны «смела рушыць па шляху да міру".Далей біскупы маюць намер звярнуцца да ўсіх сусветных лідэрах: "Усе народы поўныя рашучасці дасягнуць гэтай мэты, нават тыя, якія не валодаюць ядзернай зброяй. На Зямлі можна жыць з любоўю і даверам да бліжняга твайго ". Каб нагадаць сілу сапраўднай любові, арцыбіскуп Нагасакі арганізаваў паломніцтва да Гернікі ў Іспанію. Паездка будзе прымеркавана да бамабардавання касцёла Нагасакі, дзе непашкоджаная драўляная статуя Панны Марыі перажыла бамбардзіроўкі ў 1945 года і цудатворна ацаляла людзей. Што выжылі ў смяротным атаме. Як лічаць біскупы, пілігрымка пародніць цудатворныя фігуркі Божай Маці, мадонна горада Гернікі таксама дзіўным чынам уцалела і дапамагла выжыць многім людзям падчас Іспанскай грамадзянскай вайны.








All the contents on this site are copyrighted ©.