2010-04-01 12:43:04

З 16 па 18 сакавіка 2010 года ў Маніле (Рэспубліка Філіпіны) праходзіла Спецыяльная Міністэрская сустрэча Руху недалучэння па міжрэлігійнаму дыялогу і супрацоўніцтву дзеля міра.


У сустрэчы прымала ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з начальнікам упраўлення міжнародных арганізацый МЗС Уладзімірам Паўловічам.Спадар Паўловіч таксама абраны намеснікам Старшыні сустрэчы.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя праблемы ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі і разнастайнымі рэлігійнымі інстытутамі, прыняты выніковы дакумент – Манільская дэкларацыя, у які ўвайшлі ініцыятыўныя прапановы Рэспублікі Беларусь па прызнанню разнастайнасці шляхоў развіцця краінаў." Беларусь як шматканфесійная краіна надае высокае значэнне развіццю міжрэлігійнага дыялога як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні. Нашай краіне належыць шэраг канструктыўных ідэй і ініцыятываў па развіццю і паглыбленню міжканфесійнага і міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў дадзенай галіне,-" падкрэсліў МЗС БР.
Даведка: Спецыяльная Міністэрская сустрэча Руху недалучэння (РН) па міжрэлігійным дыялогу і супрацоўніцтву дзеля міра ўпершыню праходзіў на тэрыторыі адной з краін РН. Раней падобныя сустрэчы праводзіліся толькі ў Нью-Йорку ў фармаце інтэрактыўнай дыскусіі падчас агульнапалітычнай дыскусіі ГА ААН. Міністэрская сустрэча – неафіцыйны форум па агляду выканання дэкларацыі па міжрэлігійнаму дыялогу і супрацоўніцтву, якая была прынятая 15 краінамі–членамі ААН 13 верасня 2005 г. Першая Міністэрская сустрэча адбылася 21 верасня 2006 г. Беларусь далучылася да “міністэрскага працэсу” у 2007 годзе і з’яўляецца адной з найбольш актыўных дзяржаў. Абсалютная большасць беларускіх ініцыятываў падтрымліваецца ўсімі дзяржавамі–ўдзельнікамі РН.







All the contents on this site are copyrighted ©.