2010-03-30 12:42:13

Мішэль Рамо лаўрэат юдэйска-хрысціянскай дружбы


Французская Арганізацыя габрэйска-хрысціянскай дружбы абвясціла, што а. Мішэль Рамо, дырэктар хрысціянскага Інстытута вывучэння юдаізму і іўрытскай літаратуры, абраны лаўрэатам прэміі 2010 года.

Штогод французская арганізацыя «Юдэйска-хрысціянскае сяброўства» прысуджае прэмію Юдэю або хрысціяніну, які спрыяе паглыбленню адносін паміж яўрэйскім народам і хрысціянамі. У 2002 годзе прэмія была прысуджана а. Жан-Баптысту Гурыёну, вікарыю Іўрытамоўнай Каталіцкай Парафіі ў Ізраілі і абата бенедыктынскага манастыра ў Абу Гош.

Мішэль Рамо нарадзіўся ў Францыі ў 1940 годзе і з'яўляецца членам кангрэгацыі сыны Марыі Беззаганнай. У 1966 годзе ён прыняў святарскія пасвеччанні, а ў 1985 годзе прыехаў у Ізраіль. На працягу многіх гадоў ён выкладаў у інстытуце вывучэння юдаізму Ратысбонн, аж да яго закрыцця ў 2001 годзе. Затым заснаваў інстытут, якім кіруе сёння. А. Мішэль - аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па Юдаізму, Хрысціянству і адносінам паміж імі. З моманту прыезду ў Ізраіль ён актыўна дзейнічае ў нашых супольнасцях і з'яўляецца адданым сябрам Іерусалімскай парафіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.