2010-03-29 15:21:41

Бэнэдыкт 16 ў Пальмовую Нядзелю: аб хрысціянстве як аб узыходжанні да Неба


“Быць хрысціянінам азначае паломнічаць разам з Езусам да нябеснага Ерусаліму і даць Яму весціся крутою дарогаю ў неба”,- гаварыў аб гэтым Папа да моладзі, сабранай на Плошчы Святога Пятра ў Пальмовую ( Вербную) Нядзелю, якая адзначалася таксама як ХХV Сусветны Дзень Моладзі. Пасля пасвячэння пальмаў і аліўных галінак перад Абэліскам, які знаходзіцца ў цэнтры Плошчы Святога Пятра, Папа ў працэсіі прыбыў да алтара, які быў пастаўлены перад уваходам да Ватыканскай Базылікі.
Святы Айцец у казанні спаслаўся на дарогу, якую Езус павінен быў прайсці, ідучы з Ерыхону ў Ерусалім, месца завяршэння сваёй місіі. Гэта сімвалмчны шлях, на які Збавіцель запрашае таксама сваіх вучняў.
“Гэты шлях да Бога і абьяднання з Ім гэта не толькі напружанне сілаў, каб прытрымлівацца Езуса, але,- як падкрэсьліў Папа,- таксама вопыт падтрымкі, а часам проста сам Езус нас вядзе. Абавязковай ўмовай пілігрымкі мусіць быць супольнасць, ад якой мы атрымліваем дапамогу. Аднак часткай гэтай дарогі ёсць таксама Крыж. Усё каштоўнае ў гэтым свеце патрабуе намаганняў і адрачэння”,- сказаў Святы Айцец.
“Наследаванне Хрыста патрабуе ў першую чаргу абуджэння з настальгіі за сапраўдным чалавецтвам, і, такім чынам, абуджэння да Бога”,- заўважыў Папа. “Патрабуе, затым, увайсці ў еднасць Касцёла. У гэтым “мы” Касцёла мы ўваходзім у еднасць з “Ты” Езуса Хрыста, і такім чынам дасягаем шляху да Бога. Яшчэ адным патрабаваннем з”яўляецца слуханне Слова Езуса Хрыста і жыць Ім: у веры, надзеі і любові. Такім чынам мы знаходзімся на шляху у Ерусалім, і адначасна ў якісці спосаб ужо знаходзімя ў зносінах з усімі Святымі”,- сказаў Папа.
Бэнэдыкт 16 таксама запрапанаваў моладзі свайго роду “прымяненне пачуццяў” ў гэтым духоўным узыходжанні і наведанне бацькаўгчыны Езуса. Сустрэча з паасобнымі святымі месцамі пераконвае нас у тым, што вера гэта не казка, і што гэтая гісторыя адбылася сапраўды,- сказаў у казанні Бэнэдыкт 16, спасылаючыся да свайго леташняга візіту на Святую Зямлю. Дадаў, што пілігрымаваць туды абазначае таксама быць пасланнікам міру, і заклікаў маладых людзей да добрых учынкаў, якія былі б плёнам сустрэчы з Хрыстом.








All the contents on this site are copyrighted ©.