2010-03-27 10:33:12

У ЗША пачаўся працэс беатыфікацыі першага чарнаскурага святара


Каталіцкая архідыяцэзія Чыкага пачала падрыхтоўку справы аб беатыфікацыі Аўгустына Толтана (1854-1897) - першага ў гісторыі краіны чарнаскурага святара.
«Вельмі правільна, што падчас Года святароў мы ўзгадваем нашых папярэднікаў, людзей святога жыцця, якія служылі ў архідыяцэзіі», - заявіў кардынал Фрэнсіс Джордж, арцыбіскуп чыкагскі.

Джон Аўгустын Толтан нарадзіўся ў сям'і рабоў у штаце Місуры. У 1862 годзе яго маці Марта Толтан разам з дзецьмі збегла ад сваіх гаспадароў у штат Ілінойс - такім чынам сям'я атрымала свабоду. Яе муж збег раней, каб пайсці добраахвотнікам у войска і прыняць удзел у Грамадзянскай вайне. У г. Кўінсі Аўгустын паступіў у каталіцкую парафіяльную школу, аднак ужо праз месяц быў вымушаны яе пакінуць з-за пагроз у адрас парафіі - многія былі незадаволеныя тым, што ў школу быў прыняты чорнаскуры дзіця. Праз некалькі гадоў хлопчык паступіў ў школу пры парафіі св. Пятра ў Кўінсі, і змог скончыць яе. Затым Толтан вучыўся ў Каледжы св. Францыска (цяпер - Універсітэт Кўінсі).
Пробашч касцёла св. Пятра падтрымаў жаданне Толтана стаць сьвятаром. Разам яны напісалі лісты ва ўсе семінарыі ЗША з просьбай прыняць Толтана, але адусюль атрымалі адмову. Нарэшце, Аўгустына пагадзіліся прыняць у семінарыю ў Рыме, дзе рыхтавалі сьвятароў-місіянераў для Афрыкі, і ў 1880 годзе чарнаскуры юнак паехаў у Рым. Праз шэсць гадоў у рымскай Латеранской базыліцы ён прыняў святарскія пасведчанні.

Кіраўніцтва семінарыі прыняло рашэнне адправіць яго не ў Афрыку, але назад у Ілінойс, мяркуючы пры гэтым, што ў Амерыцы павінен з'явіцца першы чарнаскуры святар. Вярнуўшыся на радзіму, а. Толтон быў прызначаны настаяцелем касцёла, большасць парафіан якога былі чорнаскурымі. Сьвятар папрасіў арцыбіскупа накіраваць яго ў Чыкага, каб служыць у мясцовай чорнай каталіцкай парафіі. Яго стараннямі ў Чыкага з'явіўся каталіцкі храм св. Монікі, які стаў цэнтрам чорнага каталіцызму ў горадзе. А. Аўгустын памёр ва ўзросце 43 гадоў ад цеплавога ўдару, калі вяртаўся з духоўных практыкаванняў для святароў.








All the contents on this site are copyrighted ©.