2010-03-27 10:34:30

Праблемы з кашрутам мацы ў Ізраілі


Галоўны рабін Ізраэля пяпярэджвае, што зьявілася падробленая маца. За тыдзень да габрэйскай пасхі паліцыя канфіскавала 7 тонаў гэтага прадукту з фальсыфікаваным сэртыфікатам кашруту.
Згодна з прынцыпамі юдаізму, падчас сьвята, якое адзначаецца ў памяць вызваленьня габрэяў з эгіпецкага рабства, ня можна спажываць хлеба на заквасцы.
Маца зроблена з мукі й вады, яна павінна быць сьпечаная згодна з рэлігійнымі правіламі пад наглядам рабіна.
Галоўны рабін Ізраэля падазрае, што канфіскаваны хлеб быў выпечаны зь неадпавенай мукі, і таму загадаў апублікаваць каляровыя здымкі ўпаковак і разьмясьціць іх у сынагогах з адпаведнай інфармацыяй для вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.