2010-03-27 10:33:52

Арлоў сярод еўрапейскіх паэтаў свабоды


Уладзімір Арлоў – беларускі паэт, празаік, публіцыст намінаваны на літаратурную прэмію горада Гданьска „Еўрапейскі паэт свабоды” за „Паром праз канал Ля манш”.
Да прэміі намінаваныя таксама паэты са Славеніі, Францыі, Сербіі, Швецыі, Славаччыны, Кіпра і Польшчы. Галоўным пасланнем прэміі „Еўрапейскі паэт свабоды” з’яўляецца прамоцыя паэтычных з’яваў, якія падымаюць адну з найбоьш істотных для сучаснасці тэмаў – тэму свабоды і адначасна адзначаюцца высокімі мастацкімі каштоўнасцямі, заяўляе прадстаўнік камітэта прэміі Марта Шадовяк: – У гэтым годзе на прэмю мы намінавалі сем паэтаў з-па-за Польшчы і аднаго польскага. Усе восем чалавек знаходзяцца цяпер у Гданьску на міжнародным фестывалі літаратуры „Еўрапейскі паэт свабоды” ды маюць свае аўтарскія сустрэчы і сустрэчы са студэнтамі гданьскіх вучэльняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.